Моды33

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock

Усё больш нявест замест традыцыйных абцасаў на вяселле абіраюць альтэрнатыву, у якой дакладна будзе камфортна: адны выходзяць замуж у балетках, іншыя — у кедах ці марцінсах. 

Знакаміты нямецкі брэнд абутку з анатамічна правільнымі вусцілкамі Birkenstock на хвалі моды на камфорт разам з дызайнеркай з Нью-Ёрка Даніэль Франкель Хірш выпусцілі калекцыю вясельных шлёпанцаў.

Фота тут і далей: vogue.pl

Новая калекцыя — гэта класічныя і любімыя многімі мадэлі Birkenstock, але ў вясельным прачытанні. Стылісты праракаюць ім вялікую будучыню — некаторыя нават лічаць, што Birkenstock задае галоўны трэнд на 2026 год, і за імі рушаць услед многія іншыя брэнды, сфакусаваныя на абутку ці канкрэтна на вясельнай модзе.

«Нават самыя зручныя лодачкі ці туфлі з «качыным мыском», ды нават балеткі не могуць спаборнічаць з камфортам Birkenstock. Маўчу ўжо пра абутак на шпільках», — адгукаюцца першыя групы тэсціроўшчыц.

Шлёпанцы выкананыя ў малочных адценнях і расшытыя пярлінамі і карункавымі кветкамі. Ад класічных мадэляў іх адрозніваюць і больш элегантныя зашпількі.

Не забылі дызайнеры і пра жаніхоў: у калекцыю ўваходзіць мінімалістычная чорная версія мадэлі Arizona для мужчын.

Стваральнікі вясельнай капсулы адзначаюць, што яна стала рэакцыяй на патрэбы сучасных пар, якія адыходзяць ад традыцыйных вясельных цырымоній і ламаюць стэрэатыпы, хочуць, каб адзенне адлюстроўвала іх лад жыцця, а не адказвала на чаканні аматараў традыцый.

Выхад калекцыі запланаваны на 12 лютага. Цэны на вясельныя шлёпанцы будуць выр’іравацца ад 660 да 950 даляраў.

Каментары3

  • Хм...
    10.02.2026
    Что скажет наш Максим?
  • Вася
    10.02.2026
    Они бы еще во вьетнамках замуж выходили и женились
  • +_-
    11.02.2026
    даволi незвычайна, i like it

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць