Грамадства99

У Мінску прадалі кватэру Герасімені

Чатырохпакаёвая кватэра, што на вуліцы Філімонава, мае агульную плошчу 120,5 квадратнага метра. Пачатковы кошт кватэры складаў 376 800 рублёў. У выніку яе прадалі за 661 285 рублёў, вынікае са звестак БелЮрЗабеспячэння.

Фота: Volha Shukaila SOPA Images LightRocket via Getty Images

У кватэры прапісаныя тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні, а таксама плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая ў 2020‑2022 гадах ўзначальвала Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

У 2022 годзе Мінскі гарадскі суд у 2022 годзе асудзіў яе да 12 гадоў пазбаўлення волі за заклікі да санкцыяў супраць Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК РБ).

Кватэру, у якой была зарэгістраваная Герасіменя, арыштавалі і выставілі на аўкцыён. Але ранейшыя тры спробы прадаць яе не далі плёну. Першы раз яе хацелі прадаць за 942 000 рублёў, другі — за 753 600, трэці — за 565 200.

Каментары9

  • Спадар
    13.02.2026
    У свой час прыйдзецца вярнуць гаспадыні і яшчэ выплаціць маральную кампенсацыю..... А пакуль.."радуйтесь" .
  • Грышка
    13.02.2026
    Магчыма было зразумець, калі б здыхлятшчык набыў кватэру, якая ёсць вынікам рабаўніцтва адносна танна. Але калі гэта робіцца па рынкавым кошце - то хутчэй за ўсё пакупнік увогуле не разумее, што набывае прадмет будучай рэстытуцыі. Хутчэй за ўсё гэта расеец. Але гэта яму не дапаможа.
  • .
    13.02.2026
    Спадар, свабоды пах яшчэ 200 год тут ніхто не адчуе

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць