Прагноз надвор'я на 14—16 лютага.

У суботу, 14 лютага, у многіх раёнах краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег).
Ноччу месцамі па поўначы краіны чакаецца наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -4..+2°С.
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі надвор'е будзе вызначаць вільготная арктычная паветраная маса, днём па поўдні адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.
Месцамі, а днём на поўдні краіны ў многіх раёнах пройдзе снег. Днём на поўдні чакаецца слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Ноччу будзе ад -6°С на поўдні да -20°С на поўначы краіны, максімальная днём -6..-13°С, у паўднёвых раёнах месцамі -4..-5°С.
У панядзелак ноччу -12..-19°С, пры праясненнях да -24°С, месцамі на поўдні і паўднёвым усходзе -9..-11 °С; максімальная днём -6..-13°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Каментары