Свет5353

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра

У Латвіі плануюць прыбраць з дарожных знакаў назвы гарадоў і населеных пунктаў Расіі і Беларусі. Пра гэта паведамляе Delfi.lv.

Здымак ілюстрацыйны

На дзяржаўных дарогах краіны налічваецца больш за 200 такіх знакаў рознага памеру. Іх замена або карэктаванне можа каштаваць прыкладна 120 тысяч еўра. Такія паказальнікі ёсць і на муніцыпальных дарогах — у гэтым выпадку выдаткі на замену будуць пакрывацца з бюджэтаў самакіравання.

У Міністэрстве сувязі тлумачаць неабходнасць гэтых зменаў усё большым запытам такіх крокаў з боку палітыкаў і грамадства ў сувязі з развязанай Расіяй поўнамаштабнай вайной супраць Украіны. Разлікі кошту работ пакуль папярэднія, бо цяпер ідзе падрыхтоўчы этап. Рэальна яны змогуць пачацца толькі з надыходам будаўнічага сезона і пры спрыяльных умовах надвор’я.

У ведамстве адзначаюць, што частковае заклейванне або змяненне знакаў можа ствараць пэўныя рызыкі. Напрыклад, калі частка старога знака будзе закрытая новым матэрыялам, яна можа выглядаць ярчэй і крыху адцягваць увагу. Аднак падкрэсліваецца, што гаворка не ідзе пра знакі прыярытэту ці іншыя крытычна важныя паказальнікі, таму істотнага ўплыву на бяспеку дарожнага руху гэта не павінна мець.

Разам з тым у Дэпартаменце аналітыкі бяспекі дарожнага руху лічаць, што заклейванне часткі знака не з’яўляецца добрай практыкай арганізацыі руху.

Паводле планаў Міністэрства сувязі, усе работы па замене або частковым карэктаванні дарожных знакаў павінны быць завершаныя не пазней за 30 верасня 2026 года.

Каментары53

  • какин
    16.02.2026
    мозгов не очень много у инициаторов этой идеи...печально в целом наблюдать уровень который не выше коллег из России
  • Ольга
    16.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Игорь
    16.02.2026
    какин, тебя не спросили.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы20

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў33

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць