Расійскі гурт вядомы сваімі выступамі-перфомансамі. А саліста Мікалая Камягіна затрымлівалі на антываеннай акцыі.

Памёр 39‑гадовы саліст гурта Shortparis Мікалай Камягін.
Смерць музыкі пацвердзіла менеджарка групы Марына Касухіна. Расійская блогерка Ксенія Сабчак паведаміла, што Камягіну стала дрэнна на трэніроўцы па боксе, не вытрымала сэрца.
Піцерскі гурт Shortparis грае музыку ў жанры пост-поп, поп-нуар і авант-поп і вядомы сваімі перфомансамі.
Музыку гэтага гурта можна было пачуць у розных фільмах, напрыклад у стужцы «Капітан Ваўканогаў уцёк».
Сам Мікалай Камягін сыграў у серыяле «Карамора» Данілы Казлоўскага і ў фільме «Лета» Кірыла Сярэбранікава.
У лютым 2022 года яго затрымлівалі ў Санкт-Пецярбургу за ўдзел у антываеннай акцыі і аштрафавалі.
У 2022‑м гурту не дазволілі выступіць у Мінску.
-
Як K-pop, толькі B-pop — спявачка Паліна Дабравольская запісала новы альбом на беларускай і польскай мовах
-
«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў
-
Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах
Каментары
Думка аб тым, што ў Менску мог бы адбыцца канцэрт, яшчэ горш... Канцэрт, які ўжо ніколі не адбудзецца... :-((
НН, хопіць благіх навінаў, калі ласка, спыніцеся :-(