Грамадства11

У Беларусі рыхтуюцца да вясновай паводкі

На пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў ацанілі гатоўнасць краіны да вясновых паводак. Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі паведаміў, што сітуацыя ў Беларусі пакуль не выходзіць за межы нормы, але верагоднасць вялікіх вясновых падтапленняў ёсць, паведамляе тэлеканал СТБ.

Фота: СТБ

Паводле прагнозаў МНС, пры неспрыяльным развіцці падзей падтапленні могуць закрануць населеныя пункты, садовыя таварыствы і ўчасткі дарог амаль у 60 раёнах. Найперш гаворка ідзе пра тэрыторыі ў басейнах буйных рэк — Прыпяці, Сожа і Дняпра.

Ратавальнікі ўжо вызначылі месцы, дзе найбольш верагодныя ледзяныя заторы. Для аператыўнага рэагавання сфарміраваныя спецыяльныя зводныя групы колькасцю не менш за 30 чалавек кожная. Асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню транспартнай даступнасці ў патэнцыйна небяспечных зонах.

Вадзім Сіняўскі адзначыў, што з улікам вялікай колькасці ападкаў чакаецца традыцыйнае развіццё паводкавай сітуацыі. Усе зацікаўленыя службы атрымалі канкрэтныя задачы, а абстаноўка пастаянна маніторыцца, асабліва напярэдадні адлігі.

Пантонна-маставая служба Пінскага цэнтра атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» гатовая пры неабходнасці арганізаваць праезд у раёнах, дзе вада можа перакрыць дарогі. У іх распараджэнні ёсць два тыпы наплаўных мастоў і паромныя пераправы. У МНС падкрэсліваюць, што ўсе падраздзяленні знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці да аператыўных дзеянняў.

Каментары1

  • Пятрук
    23.02.2026
    Cтолькі снега наваліла...

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы20

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў33

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць