Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж
Анастасія Лукашэнка, унучка Аляксандра Лукашэнкі, падчас вучобы ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце знайшла сабе абранніка, высветліла «Бюро».

Летам 2025 года Анастасія Лукашэнка скончыла бакалаўрыят юрфака МДУ. У Маскве Анастасія Лукашэнка не толькі атрымала дыплом, але і знайшла сабе пару.
Абраннікам унучкі Лукашэнкі стаў 22-гадовы Дзмітрый Елісееў — ураджэнец Орска Арэнбургскай вобласці Расіі.

Пасля заканчэння сярэдняй школы юнак у 2021 годзе паступіў на юрыдычны факультэт МДУ на кафедру прадпрымальніцкага права. Тады ж у ВНУ паступіла і Анастасія Лукашэнка.
Вясной 2024 года свае стасункі пара ўжо не хавала. У канцы красавіка 2024‑га Анастасія Лукашэнка арганізавала паездку ў Мінск для калег па добраахвотнай студэнцкай дружыне юрфака МДУ (ДСД). У складзе дэлегацыі апынуўся і Елісееў.
Вось, напрыклад, яны трымаюцца за рукі ў Палацы незалежнасці.

Вось яны пазіруюць падчас агляднай прагулкі па Мінску.

На наступны дзень маладыя людзі працягнулі абдымацца падчас экскурсіі ў цэху завода «Камунарка».

Дзякуючы «Кіберпартызанам» расследавальнікі атрымалі дадзеныя авіяпералётаў Анастасіі Лукашэнкі і Дзмітрыя Елісеева расійскай дзяржаўнай авіякампаніяй «Аэрафлот». З іх даведаліся, што Елісееў яшчэ некалькі разоў наносіў візіты ўнучцы Лукашэнкі ў Беларусі.
У наступны раз Елісееў прыляцеў у Мінск падчас летніх вакацый 9 ліпеня 2024 года — у дзень адкрыцця «Славянскага базару» ў Віцебску. У Беларусі ён правёў як мінімум тыдзень. Такую выснову можна зрабіць зыходзячы з фотасправаздачы з канцэрта Вікторыі Алешкі, які прайшоў у Віцебску 14 ліпеня — унучка Лукашэнкі і яе абраннік трапілі на здымак, калі сядзелі разам.

А ў навагоднія вакацыі 2025 года Анастасія і Дзмітрый зноў трапілі ў аб’ектыў — на гэты раз карэспандэнта «Мінскай праўды».

23 ліпеня 2025 года Анастасія Лукашэнка і Дзмітрый Елісееў прыляцелі ў Мінск з Масквы адным рэйсам. Білеты браніраваў сам Дзмітрый праз беларускае турагенцтва «Алантур».
За месяц да таго, у чэрвені 2025 года, Анастасія Лукашэнка нанесла візіт у Орск: 8 чэрвеня яна і Дзмітрый Елісееў вылецелі з Масквы на радзіму бойфрэнда, дзе жыве ягоная сям’я.
«Бюро» мае падставы меркаваць, што ў летнія месяцы 2025 года ўнучка Лукашэнкі і Дзмітрый Елісееў зарэгістравалі шлюб.
Расследавальнікі вывучылі фотаздымкі і відэа ў пабліках. Вось відэа за люты 2025 года. На безыменным пальцы правай рукі з’явіўся заручальны пярсцёнак.

Гэты ж пярсцёнак заўважылі на руцэ ўнучкі Лукашэнкі ў красавіку 2025 года.

У верасні Анастасія вяртаецца на юрфак МДУ ў якасці першакурсніцы-магістранткі. Але ў пабліках яна ўжо фігуруе як Анастасія Елісеева.

Елісеевай яна таксама стала і на сваёй старонцы ва «УКантакце».

Расследавальнікі змаглі высветліць, што імаверны муж Анастасіі Лукашэнкі мае сціплы «пасаг» — аднапакаёвую кватэру ў Маскве плошчай 23 кв. м у ЖК «Вялікая Ачакаўская 2», за 20 хвілін язды ад галоўнага корпуса МДУ.
Жыллёвая плошча запісаная на ягоную маці — Ірыну Елісееву. Яна жыве ў Орску і працуе намесніцай дэкана па выхаваўчай працы ў Орскім гуманітарна-тэхналагічным інстытуце. На яе таксама зарэгістраванае ІП, праз якое яна аказвае паслугі рэпетытара.
Чым цяпер займаецца выпускнік юрфака, невядома, аднак у расійскай падатковай ён зарэгістраваны як самазаняты.
Каментары
Обновленный закон о президенте предусматривает гарантии членам семьи президента:
медобслуживание, транспортное обслуживание, недвижимость. Каждый из членов семьи бывшего президента после его смерти будет получать денежное содержание в размере, предусмотренном для президента, прекратившего исполнение своих полномочий.
Теперь ещё и россиян будем содержать...
Як бы ўсю гэтую сямейку селукоў да Оркскай свякрухі ў госці на пастаянку збагрыць?