Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін каля гадзіны размаўлялі сам-насам у Крамлі перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, піша БелТА.

Фота: Пул першага
Усяго ў парадку дня саюзнага саміту сем пытанняў, якія датычацца двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.
Сярод іх — ход працы над асноўнымі напрамкамі рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024—2026 гады, а таксама распрацоўка праекта аналагічнага дакумента на 2027—2029 гады.
Каментары