Грамадства2020

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?

Рыгор Азаронак — супрацоўнік дзяржканала СТБ і самы адыёзны беларускі тэлевядоўца. Выданне «Люстэрка» вывучыла працоўную біяграфію прапагандыста і інфармацыю пра яго нерухомасць. Здаецца, пакуль яго «выключная стараннасць» не адбілася на матэрыяльным становішчы.

Рыгор Азаронак. Фота: sb.by
Рыгор Азаронак. Фота: sb.by

Сямейнае гняздо

Паводле інфармацыі крыніц «Люстэрка», ва ўласнасці Рыгора не так шмат нерухомасці. На яго зарэгістраваная толькі адна траціна трохпакаёвай кватэры ў мінскай Малінаўцы на адрасе Слабодская, 117. Яе агульная плошча — 63,4 квадратнага метра.

Дзвюма трацінамі ў гэтай кватэры першапачаткова валодалі таксама бацька і маці прапагандыста. Бацька Рыгора — экс-прапагандыст і чыноўнік Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі Юрый Азаронак — памёр у лютым 2025 года.

Пасля смерці Азаронка-старэйшага была адкрытая спадчынная справа, пра правы заявілі спадчыннікі. Імаверна, трохпакаёўка дагэтуль у працэсе пераафармлення, бо некалькі дзеляў пакуль ні на каго не аформленыя, а нябожчык Юрый паводле папер застаецца ўладальнікам невялікай яе часткі.

Шматпавярховік па вуліцы Слабодскай, кватэрай у якой сумесна валодалі Рыгор з бацькамі. Фота: wikimapia.org
Шматпавярховік на вуліцы Слабодскай, кватэрай у якой сумесна валодалі Рыгор з бацькамі. Фота: wikimapia.org

Іпатэка на 40 гадоў

Цікава, што на гэтую кватэру аформленая іпатэка. Яе ўзялі яшчэ ў 2016 годзе, тады сума склала каля 374 мільёнаў беларускіх рублёў да дэнамінацыі (эквівалент прыкладна 19 тысяч даляраў паводле актуальнага на той момант курсу).

Іпатэка аформленая на 40 гадоў і дагэтуль не выплачаная. Да поўнай выплаты кошту кватэры ўласнікі не маюць права яе прадаць.

Праваўладальнікам іпатэкі пазначаная адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска. Той факт, што крэдыт афармлялі гарадскія ўлады, а не банк, можа сведчыць, што была выкарыстаная адна са схем ільготнага крэдытавання. Аднак што канкрэтна стала падставай для такога крэдыту — невядома.

Жыў з бацькамі да 27 гадоў

Рыгору цяпер 30 гадоў. Ён застаецца прапісаны ў бацькоўскай кватэры, аднак, відаць, не жыве там. У інтэрв'ю расійскай журналістцы Ксеніі Сабчак Рыгор расказваў, што жыў з бацькамі да 27 гадоў, бо грошай на арэндную кватэру ў яго не было. Атрымаўся такі дыялог:

— Ну і іх (грошай. — Заўв. рэд.) не было. На арэндную кватэру, — тлумачыў Азаронак.

— А на тэлекампаніі вам не плацілі дастаткова? — пацікавілася Сабчак.

— Не, ну заробак плацілі, але… На той момант было недастаткова, так.

— То-бок у вас нейкая асаблівая сувязь з бацькамі?

— Ды ва ўсіх, відаць, мусіць быць нейкая асаблівая сувязь з бацькамі. Безумоўна.

— Не, ну чаму вы так… Не, я ж проста пра вас — мне шчыра цікава. І гэтыя пытанні — яны без падколу. Проста мне праўда цікава: вы дарослы чалавек…

— Ну, я нават не думаў пра гэта. Не было нагоды. Не разважаў пра нейкія сувязі — асабліва, не асабліва і гэтак далей. Проста жыў, і ўсё.

Раён у аграгарадку Ждановічы, дзе, імаверна, жыў Рыгор Азаронак у 2022 годзе. Выява: yandex.by
Раён у аграгарадку Ждановічы, дзе, імаверна, жыў Рыгор Азаронак у 2022 годзе. Выява: yandex.by

Мяркуючы са звестак выцеку, у 2022 годзе Рыгор пазначаў у якасці свайго адрасу ўжо не бацькоўскі дом, а іншае месца — шматпавярховік на вуліцы Паркавай у аграгарадку Ждановічы пад Мінскам.

Кім яшчэ ён працаваў?

Згодна з аўтабіяграфіяй прапагандыста, якую «Люстэрка» атрымала з дапамогай арганізацыі Belpol, свой працоўны шлях Азаронак пачынаў даволі сціпла. З 2011 года — яшчэ школьнікам і студэнтам — паспеў папрацаваць дворнікам, падсобным рабочым і вартаўніком.

У 2016‑м Рыгор уладкаваўся педагогам-арганізатарам у 145‑ю сярэднюю школу Мінска. У 2017 годзе ён атрымаў дыплом у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура кіно і тэлебачання» і пайшоў на тэлеканал СТБ.

Рыгор Азаронак падчас здымак сюжэту пра ўборачную для тэлеканала СТБ. Мінская вобласць, жнівень 2017 года. Фота: vk.com
Рыгор Азаронак падчас здымак сюжэту пра жніво для тэлеканала СТБ. Мінская вобласць, жнівень 2017 года. Фото: vk.com

У 2018 годзе кар’еру давялося перапыніць дзеля тэрміновай вайсковай службы. Пасля войска вярнуўся на той жа канал, але ўжо ў якасці «палітычнага аглядальніка».

Пазней, у 2022 годзе, Рыгор атрымаў другую вышэйшую адукацыю: скончыў Акадэмію кіравання пры Адміністрацыі Лукашэнкі па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія». У 2023/2024 навучальным годзе ён пачаў весці лекцыі і семінары па «асновах медыябізнэсу» ў Полацкім дзяржуніверсітэце. Цяпер імя Азаронка няма ў раскладах заняткаў ВНУ, але ў яго телеграм-канале ён згадваўся як запрошаны спікер.

Паводле звестак, раней атрыманых «Люстэркам» з дапамогай «Кіберпартызан», на гэтым яго актыўнасці не заканчваюцца. У 2022−2023 гадах ён фігураваў у спісах «Белай Русі» (у біяграфіі ён адзначаў, што ўваходзіў у яе «найвышэйшы палітсавет»). А ў 2024 годзе таксама супрацоўнічаў з дзяржагенцтвам «Мінск-Навіны» і гомельскім філіялам Беларускага таварыства «Знание».

На момант складання аўтабіяграфіі — у 2023 годзе — Рыгор адзначаў, што не жанаты.

Асобна ён згадваў, што падчас выканання службовых абавязкаў «дэманструе выключную стараннасць, мае высокую ступень арганізаванасці, можа правільна размяркоўваць час і магчымасці для выканання задання». Сам сябе ён характарызаваў як «маральна ўстойлівага і адказнага» спецыяліста.

Каментары20

  • Грантасмок
    04.03.2026
    Недзе заіржаў у галасіну якісці аператар з Маланка ТВ.
  • Маэстра
    04.03.2026
    А за што яму плаціць? За танныя прымітыўныя сюжэцікі, разлічаныя на людзей невялікага розуму? “Дзешовка!”
  • Вейшнорец
    04.03.2026
    Местный инцел

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць