Сістэма апавяшчэння пра надзвычайныя сітуацыі «Маланка» 4 сакавіка паведаміла пра ўзгаранне ў будынку на вуліцы Кірава ў Гомелі. Падчас праверкі ратавальнікі выявілі, што на трэцім паверсе чатырохпавярховага корпуса Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны загарэлася памяшканне сервернай.

Скрыншот з відэа
Людзі, якія знаходзіліся ўнутры будынка, самастойна пакінулі яго. Аднак адзін з супрацоўнікаў універсітэта, спрабуючы самастойна патушыць агонь, атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.
Урэшце пажар ліквідавалі, на месцы здарэння працавалі пяць адзінак тэхнікі МНС.
Каментары