Пенсіянер частку грошай схаваў пад мостам, а астатняе пералічыў на рахунак незнаёмца
У мінскую міліцыю звярнуўся 76‑гадовы жыхар сталіцы. Ён разам з жонкай стаў ахвярай махлярства і задэклараваў 15 тысяч даляраў, піша «Міліцыя Мінска».
Па заданні тэлефонных ашуканцаў пенсіянер пакінуў скрутак з грашыма пад мостам, а на наступны дзень пайшоў на пошту і пералічыў на рахунак незнаёмца астатнія сродкі са сваёй банкаўскай карты і карты жонкі.
Мужчыну падманулі па схеме замены дамафона і папрасілі назваць код з смс-паведамлення. Потым яму зноў патэлефанавалі і сталі пагражаць крымінальнай адказнасцю за кантакт са злачынцамі.
Пенсіянер спалохаўся і пагадзіўся «задэклараваць» свае зберажэнні, каб іх не канфіскавалі падчас ператрусу. Тады ён усё расказаў жонцы. Жанчына таксама не распазнала падман, дапамагла мужу сабраць грошы і нават выклікала для яго таксі.
Ашуканства выявілася толькі тады, калі пажылыя муж і жонка паведамілі аб здарэнні сыну.
Каментары