Грамадства11

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я

Сезон электрасамакатаў у Мінску стартуе 15 сакавіка. На вуліцах з’явіцца больш за 15 тысяч электрасамакатаў і ровараў.

Пра тое, якія змены чакаюць карыстальнікаў, абмеркавалі на сустрэчы з прадстаўнікамі кікшэрынгавых кампаній у Мінгарвыканкаме 11 сакавіка, пішуць Мінск-навіны.

Першым абмеркавалі пытанне размяшчэння парковак.

Было адзначана, што карыстальнікі не заўсёды пакідалі самакаты і ровары ў спецыяльна пазначаных месцах, што стварала цяжкасці для навакольных. Цяпер кікшэрынгавыя кампаніі павінны самі стварыць абавязковыя зоны паркоўкі, завяршыць паездку па-за межамі якіх будзе немагчыма.

— Такія пункты варта размяшчаць у зручных месцах. Аднак іх размяшчэнне павінна быць рассяроджаным і скаардынаваным, каб пешаходам было камфортна перамяшчацца, — адзначыў намеснік начальніка ДАІ Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч. — У прыватнасці, важна выключыць сітуацыі, калі ў адным самым папулярным месцы знаходзіцца шмат электрасамакатаў, якія перашкаджаюць руху.

Што датычыцца прыпынкаў каля ўваходаў у Мінскі метрапалітэн: паркоўка ў радыусе 50 м ад іх забаронена, і ў гэтым сезоне кантроль за выкананнем гэтага правіла будзе больш строгім.

Актуальным застаецца і пытанне рэгулявання сумесных паездак на адным самакаце. Калі раней некаторыя кампаніі маглі выносіць парушальнікам папярэджанні, то цяпер правілы будуць аднолькавымі для ўсіх.

— У выпадках, калі будзе зафіксавана паездка ў тандэме, вы павінны будзеце заблакаваць гэтага карыстальніка да канца сезона, — падкрэсліла намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане адключэнне магчымасці пракату самакатаў падчас дрэннага надвор’я.

Паступалі прапановы і ад кікшэрынгавых кампаній. Так, прадстаўнікі адной з іх выказалі гатоўнасць выдзеліць сродкі на нанясенне і рэстаўрацыю разметкі веладарожак. Таксама ў гэтым сезоне плануецца ўнесці змены ў дзеючае рашэнне Мінгарвыканкама, якое рэгулюе правілы паркоўкі арандаваных СПМ. Адпаведны праект ужо падрыхтаваны.

Зараз у Мінску забаронена пакідаць электрасамакаты на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, паркаў і сквераў, станцый метро, культурных аб’ектаў і зон масавых мерапрыемстваў.

Каментары1

  • Усе тратуары ў сабачым г
    11.03.2026
    А Мінгарвыканкам ужо прыбраў сабачае г.ўно з тратуараў у мікрараёнах? Ці электрасамакаты будуць ганяць па г.ўну і фантанамі раскідваць на прахожых?

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць