Здарэнні

На Дняпры ў Магілёве два рыбакі праваліліся пад лёд

У Магілёве на Фацінскім заліве Дняпра адбыліся два выпадкі, калі рыбакі праваліліся пад тонкі лёд, паведаміла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Першы інцыдэнт здарыўся 17 сакавіка каля 18:30 — мужчына праваліўся пад лёд, але змог самастойна вылезці з вады яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

Амаль у той жа час, прыкладна за 150—200 метраў, пад лёд праваліўся яшчэ адзін рыбак. Ён таксама здолеў вылезці сам.

Калі на месца прыбылі супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах, яны даставілі абодвух мужчын на бераг. Дапамога ратавальнікаў МНС для выцягвання з вады не спатрэбілася.

Пасля агляду медыкамі адзін з пацярпелых, мужчына 1974 года нараджэння, быў шпіталізаваны з пераахаладжэннем. Другога пасля аказання дапамогі адпусцілі дадому.

Ратавальныя службы яшчэ раз папярэджваюць, што выходзіць на лёд у перыяд нестабільных тэмператур вельмі небяспечна, і заклікаюць выконваць правілы бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў21

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў21

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць