Грамадства33

Выдача шматразовых шэнгенскіх віз расіянам скарацілася на 90%

Тураператары на фоне ўзмацнення жорсткасці візавай палітыкі краін Еўропы фіксуюць значнае скарачэнне выдачы шматразовых шэнгенскіх віз расійскім турыстам сёлета, піша Асацыяцыя тураператараў Расіі.

Фота: Lookby.Media

У студзені — сакавіку 2026 года колькасць выдадзеных шматразовых віз скарацілася не менш чым на 90% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года. Некаторыя тураператары распавялі, што ў гэтым годзе практычна не атрымлівалі мультывіз для сваіх кліентаў.

«У параўнанні са студзенем-сакавіком 2025 года выдача шматразовых віз скарацілася на 99%», — распавялі ў адной з кампаній.

Па даных тураператараў, замест шматразовых віз расійскім турыстам у 50-60% выпадкаў выдаюць двухразовыя візы — «пераважна пад круізы». Такая практыка ёсць у консульстваў Італіі, Францыі, Іспаніі і Грэцыі.

У большасці выпадкаў расійскім турыстам, якія плануюць паездкі ў Еўропу, варта арыентавацца на аднаразовыя візы пад тэрміны паездкі, адзначаецца ў публікацыі АТАР.

Пры гэтым з пачатку 2026 года тураператары фіксуюць рост колькасці зваротаў па шэнгенскія візы ў параўнанні з першым кварталам 2025 года. Напрыклад, у Space Travel зафіксавалі рост гэтага паказчыка на 20-25%.

У PAC Group распавялі, што ў два разы павялічылася колькасць запытаў на атрыманне віз у Іспанію і Францыю, на 30-40% — у Італію, на 10% — у Грэцыю і Венгрыю. У лістападзе 2025 года Еўракамісія абвясціла аб прыпыненні выдачы грамадзянам РФ шматразовых шэнгенскіх віз.

У паведамленні ЕК гаварылася, што расейцам «давядзецца падаваць заяву на новую візу кожны раз, калі яны плануюць паездку ў ЕС».

Каментары3

  • Гишпанец из-пад Лоева
    18.03.2026
    Зато на 90% увеличилось украинских инженеров и докторов из закарпатских сел и местечек.😀
  • Спадар
    18.03.2026
    Цудоўна!!! Хай будзе 100%!
  • І
    18.03.2026
    Гишпанец из-пад Лоева, а чаму цябе так турбць візы для расіян?

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць