Свет55

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі

У апошні час працоўным графіку Уладзіміра Пуціна рэдка здараюцца публічныя выступленні ў Крамлёўскім палацы, заўважыла выданне «Агентство».

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Апошняя афіцыйная падзея ў Крамлі ў удзелам Пуціна адбылася 9 сакавіка — на ёй абмяркоўвалі сітуацыю на сусветным рынку нафты і газу. Пасля гэтага ў пуцінскім графіку зафіксаваныя толькі сустрэчы з губернатарамі, міністрам адукацыі і кіраўніком Сбербанка, а таксама анлайн-пасяджэнне Рады бяспекі. Многія з гэтых мерапрыемстваў маглі быць запісаныя загадзя або праходзіць па відэасувязі з іншых рэзідэнцый, таму цяжка сказаць, што Пуцін сапраўды знаходзіўся ў Крамлі.

СМІ адзначаюць, што такая працяглая адсутнасць на публічных мерапрыемствах — адна з найдаўжэйшых сёлета. Мінулы раз падобны перапынак быў з 6 па 18 лютага, а ў студзені пасля святаў графік Пуціна не перарываўся больш чым на 6 дзён.

Прычыны адсутнасці расійскага кіраўніка ў Крамлі абмяркоўваюцца ў кантэксце чутак, звязаных з Іранам. 28 лютага быў забіты вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі, і некаторыя сцвярджаюць, што за ім сачылі амерыканскія і ізраільскія спецслужбы праз вулічныя камеры. Таму інтэрнэт у цэнтры Масквы нібыта мог быць часткова адключаны і з меркаванняў бяспекі.

Паведамляецца, што Хаменеі загінуў у выніку авіяўдару па сваёй рэзідэнцыі ў Тэгеране, за якім стаяла доўгатэрміновае сачэнне праз камеры горада. Акрамя таго, 17 сакавіка быў забіты яшчэ адзін высокапастаўлены іранскі чыноўнік — Алі Ларыджані, які меў вялікае значэнне ў адносінах паміж Масквой і Тэгеранам.

Каментары5

  • Страшэнна пачуць
    19.03.2026
    Добры вечар ў хату!! 💣 🔥
  • Вот и нету таракана
    19.03.2026
    Баіцца, што прыхлопнуць за кампанію з Хамейні.
  • гэта чакае усіх тыранаў
    19.03.2026
    Страшэнна пачуць, "Sic semper evello mortem tyrannis" (гэта чакае усіх тыранаў )

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць