Свет66

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў

На тэрыторыі хімічнага завода ў Ніжнякамску адбыўся выбух, пасля якога пачаўся пажар. Колькасць пацярпелых увесь час расце. 

Мэр горада Радмір Бяляеў толькі пасля таго, як у сеціве распаўсюдзіліся шматлікія відэа буйнога пажару, пацвердзіў факт узгарання, заявіўшы, што на прадпрыемстве «вядзецца лакалізацыя ачага». 

Пазней МНС РФ паведаміла, што 13 чалавек пацярпелі пры пажары. Потым лічба вырасла да 50 чалавек, адзін загінуў. Лічбы паступова растуць.

Ад выбуху пашкоджаны найбліжэйшыя дамы — хваляй выбіла шкло, а на аконных рамах з'явіліся расколіны. Адміністрацыя горада адкрыла гарачую лінію для пацярпелых жыхароў і фіксацыі разбурэнняў, паведамляе «База». 

«Я на 10 паверсе жыву, у нас дом проста зашатала, я думала складземся. Мяне да гэтага часу трасе», — прыводзіць расійскі канал словы сведкі.

Пажару прысвоены максімальны ўзровень складанасці, плошча ўзгарання ўжо больш за 2000 кв. м.

«Папярэдняй прычынай здарэння з'яўляецца збой у працы абсталявання. Інфармацыя аб колькасці пацярпелых удакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні «Ніжнякамскнафтахіма».

Адразу пасля здарэння «Расавіяцыя» часова закрыла мясцовы аэрапорт, аднак праз 10 хвілін абмежаванні былі зняты.

«Ніжнякамскнафтахім» — буйное нафтахімічнае прадпрыемства, якое выпускае сінтэтычныя каўчукі, палімеры і іншую хімічную прадукцыю. Яго матэрыялы выкарыстоўваюць у тым ліку і на абаронных прадпрыемствах.

Каментары6

  • хтос'ці
    31.03.2026
    для чаго расейцы самі сабе бамбардзіруюць?
  • Двіжуха
    31.03.2026
    Вам было самотна? Ужо лячу.
  • Крынж
    31.03.2026
    Вайна развязаная ваенным злачынцам і бункерным баягузам пуценым перарастае ў нейкае адскае стыхійнае бедства расіі. Кожны дзень [Рэд. Выдалена] б'юць і ў хвост і ў грыву.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць