Улада55

Каля Мінадукацыі прайшла акцыя «Апошні званок Аляксандру Радзькову»

Побач з будынкам Міністэрства адукацыі Беларусі ў Мінску 31 мая прайшла акцыя «Апошні званок Аляксандру Радзькову». Каля 10 маладзёжных актывістаў у 15.00 сталі ланцугом каля будынка і пачалі звінець у званочкі для выпускнікоў.

Як сказаў адзін з арганізатараў акцыі, прэтэндэнт на пасаду кандыдата ў прэзідэнты ў Беларусі палітык Алесь Міхалевіч, гэтай акцыяй яе ўдзельнікі хацелі паказаць, што міністру адукацыі Аляксандру Радзькову «даўно пара ісці у адстаўку».

«Ніхто не зрабіў для разбурэння беларускай сістэмы адукацыі больш, чым Аляксандр Радзькоў.

Пры ім былі ліквідаваны профільныя класы, паменшылася колькасць гадзін выкладання замежных моў, ліквідаваны такі неабходны з майго пункту гледжання прадмет, як «Сусветная мастацкая культура», а ў рэформе адукацыі з пераскокваннем з 11‑класнай на 12‑класную сістэму навучання і назад пануе поўны бардак», — заявіў Міхалевіч.

Паводле яго меркавання, цяпер беларуская сістэма адукацыі скіравана на павышэнне колькасці студэнтаў, а не на якасць іх навучання. «Мы лічым, што ўсе рэформы адукацыі павінны праводзіцца не асобным ведамствам — Міністэрствам адукацыі, а ўлічваць меркаванне выкладчыкаў і педагогаў, якія б удзельнічалі ў распрацоўцы рэформы. Цяпер гэта не робіцца», — сказаў Міхалевіч.

Паводле яго слоў, заява з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Радзькова была адпраўлена на імя міністра сёння ў Міністэрства адукацыі поштай.

Акцыя працягвалася каля дзесяці хвілін і завяршылася без затрыманняў.

Аляксандр Радзькоў быў прызначаны міністрам адукацыі ў жніўні 2003 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць