Грамадства11

Пры канцы тыдня - да +34°С

На гэтым тыдні нас чакаюць тропікі.

У найбліжэйшыя суткі, 8 чэрвеня, умовы надвор’я ў Беларусі будуць фарміраваць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Заўтра чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём па Віцебскай вобласці, месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях пройдуць кароткатэрміновыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер заходні, ад 5 да 10 метраў за секунду. Пры навальніцах парывы ветру ўзмоцняцца да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе 12‑18 градусаў вышэй за нуль, днём яна павысіцца да плюс 19‑25 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 28 градусаў.

З 9 чэрвеня заходнія ветры зменяцца паўднёвымі і паўднёва‑заходнімі. І на Усходнюю Еўропу, у тым ліку і на Беларусь, пачне паступаць гарачае міжземнаморскае паветра. У ноч на сераду будзе яшчэ халаднавата. Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 6‑13 градусаў вышэй за нуль, днём —

плюс 20‑26 градусаў, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 30 градусаў.

У чацвер, 10 чэрвеня, вельмі цёплае і сухое паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю Беларусі. У начныя гадзіны чакаецца 12‑18 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да 24‑29 градусаў, па паўднёвым захадзе днём чакаецца 30‑32 градусы вышэй за нуль.

У пятніцу і суботу надвор’е будзе знаходзіцца ва ўладзе трапічнага паветра. Будзе не толькі горача днём, але і вельмі цёпла ноччу. Слупок тэрмометра ў начныя гадзіны не апусціцца ніжэй за 17‑23 градусы цяпла.

А ў дзённыя гадзіны ў многіх раёнах тэмпература паветра складзе плюс 30‑32 градусы, па паўднёвым захадзе — 33‑34 градусы вышэй за нуль. Такі тэмпературны рэжым на 8‑13 градусаў перасягне кліматычную норму для сярэдзіны чэрвеня.

У многіх раёнах захаваецца сухое надвор’е, толькі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць кароткатэрміновыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

А вось у нядзелю, 13 чэрвеня, характар надвор’я пачне змяняцца.

Пад уплывам атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы на большай частцы тэрыторыі пройдуць навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 12‑18 градусаў цяпла, днём яна павысіцца да плюс 20‑26 градусаў. Па Гомельскай і Магілёскай абласцях будзе на некалькі градусаў цяплей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць