Культура77

Кіпіць Няміга

Нават няўзброеным вокам, нават не спэцыялістам відаць, што праекціроўшчыкі й будаўнікі паркінгу на Нямізе нахабна падманулі і сваіх калегаў і грамадзтва. Рэальны маштаб і характар бэтоннае спаруды зусім не адпавядае праекту. На глянцавых каляровенькіх карцінках мы бачылі адно, а насамрэч выйшла ўсё значна горш.

Год таму, 22 верасьня 2005 г. у Саюзе архітэктараў адбылося грамадзкае абмеркаваньне праекту дэталёвай пляніроўкі забудовы гістарычнага цэнтру Менску, у якім узялі ўдзел вядомыя архітэктары, прадстаўнікі творчых саюзаў, грамадзкіх арганізацыяў, Міністэрстваў архітэктуры і культуры й адміністрацыі.

Старшыня экспэртнай рады пры Саюзе архітэктараў заслужаны архітэктар краіны Вальмен Аладаў тады сказаў: «Загубілі мы палову Нямігі. Давайце ўсё ж зробім другую палову. Пакажам праект такому калектыву, вялікаму калектыву і знойдзем нейкія рашэньні.». Абмеркавалі – і разышліся. Пасьля месяцаў вялацякучага соўганьня, аднавіліся будаўнічыя працы на паркінгу над Нямігаю. Работа йдзе шпарка, сьпяшаюцца да зімы. Паркінг на Нямізе разьлічаны на 373 месцы. Нават няўзброеным вокам нават не спэцыялістам відаць, што праекціроўшчыкі й будаўнікі нахабна падманулі і сваіх калегаў і грамадзтва. Рэальны маштаб і характар бэтоннае спаруды зусім не адпавядае праекту. На глянцавых каляровенькіх карцінках мы бачылі адно, а насамрэч выйшла ўсё значна горш.

Тымачасам за плячыма грамадзкасьці, без аніякага абмеркаваньня адбыўся закрыты інвэстыцыйны конкурс па рэалізацыі паркоўкі на 300 месцаў у раёне за кінатэатрам «Масква». Сёньня разглядаюцца пытаньні аб разьмяшчэньні падземнай паркоўкі ў раёне музэя вайны па вуліцы Інтэрнацыянальнай. У раёне Юбілейнай плошчы плянуецца будаўніцтва паркоўкі на 300 месцаў. Тое, што застанецца ад старога гораду, будзе аточана шчыльным бэтонным кальцом з паркінгаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць