Эканоміка

Таўпянец: Беларусь разлічыцца да 5 ліпеня

Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заяўляе, што беларускі бок пагасіць газавы доўг да 5 ліпеня, але перамовы будуць працягвацца.

Спадар Таўпянец паведаміў, што сёньня за подпісам першага намесьніка прэм’ер-міністра Ўладзіміра Сямашкі на адрас кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера накіраваны ліст, у якім «Газпрому» прапануецца пагасіць свой доўг за транзытныя паслугі.

У сваю чаргу «Белтрансгаз» да 23 чэрвеня ў поўным аб’ёме разьлічыцца з «Газпромам» за газ , пастаўлены ў траўні. Астатні доўг у суме $187 мільёнаў будзе пагашаны да 5 ліпеня.

Таўпянец заявіў, што Менск чакае першачарговага пагашэньня транзытнай запазычанасьці з боку «Газпрома», — паведамляе Інтэрфакс.

У той жа час прадстаўнік Мінэнэрга заявіў пра недакладнасьць распаўсюджанай расейскімі СМІ з слоў прэс-сакратара «Газпрома» Сяргея Купрыянава інфармацыі пра нібыта адсутныя акты прыёмкі транзытнага газу.

Таўпянец: «Як можна казаць пра гэта, уводзіць у зман кіруючых работнікаў Расейскай Фэдэрацыі?».

Пры гэтым ён прадэманстраваў журналістам дакумэнты па кожным месяцы. Таўпянец адзначыў, што зь беларускага боку гэтыя акты былі падпісаныя намесьнікам генэральнага дырэктара «Белтрансгаза» Дзьмітрыем Анюком, прадстаўніком «Газпрома» ў Беларусі, але на іх адсутнічае трэці неабходны подпіс — подпіс «Газпрома».

Таўпянец: «Акты накіроўваліся на подпіс «Газпрому», але «Газпром» ні адзін акт не падпісаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны20

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ9

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

Хто трапіў у іранскую школу па суседстве з базай КВІР? Вось што пра трагедыю кажуць эксперты33

У Белым доме правялі малебен за Трампа17

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны20

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць