Навука і тэхналогіі22

Самалёт на сонечных батарэях выправіўся ў першы кругласутачны палёт

Самалёт Solar Impulse, рухавік якога працуе выключна на сонечных батарэях, пачаў першы кругласутачны тэставы палёт, паведамляюць інфармагенцтвы.

Унікальны апарат узляцеў з вайсковага аэрадрома швейцарскага горада Паерн у кантоне Во. На працягу дня самалёт будзе паступова набіраць вышыню, выкарыстоўваючы свае 12 тыс. сонечных батарэй лдя зарадкі літыева-іённых акумулятараў. Да надыходу цемры ён павінен спусціцца на вышыню 1,5 тыс. м і паспрабаваць правесці ў паветры ўсю ноч, выкарыстоўваючы сонечную энергію, назапашаную за дзень у батарэях.

Прызямліцца Solar Impulse меў у чацвер раніцай у Паерне. Калі эксперымент пройдзе паспяхова, гэта стане самым доўгім і высокім палётам самалёта на сонечнай энергіі.

Solar Impulse быў спраектаваны падарожнікам Бертранам Пікарам, які праславіўся ў 1999-м пасля таго як у пары з англічанінам Браянам Джонсам ажыццявіў беспасадачны кругасветны пералёт на паветраным шары. Са снежня 2009 праводзіліся кароткія тэставыя палёты апарата, калі ён падымаўся не вышэй як на 1,5 м ад зямлі і пераадольваў дыстанцыю 300 км. Першы працяглы палёт Solar Impulse адбыўся 7 красавіка бягучага года ў Швейцарыі. Тады машына вагой 1,6 т правяла ў паветры больш за гадзіну, рухаючыся са скорасцю 40 км/гадз. Першая ж спроба сённяшняга палёту была запланавана на 1 ліпеня, але была адменена праз тэхнічныя праблемы.

У 2011 годзе на Solar Impulse плануецца ажыццявіць бесперасадачны пералёт праз Атлантычны акіян.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць