Эканоміка

Сідорскі: Беларусь гатова да стварэння зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў Сірыі

Беларусь гатова да стварэння зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў Сірыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы 26 ліпеня ў Мінску з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам.

Сідорскі нагадаў, што нядаўна па запрашэнні ўрада Беларусь наведала дэлегацыя Мінпрама Сірыі. Яна азнаёмілася з вытворчасцю колавых цягачоў і буйной кар’ернай тэхнікі. Прадстаўнікі дэлегацыі выказалі зацікаўленасць у тым, каб такія вытворчасці былі арганізаваны ў Сірыі, сказаў прэм’ер. «Я пацвярджаю, што мы гатовы стварыць такія вытворчасці», — заявіў Сідорскі.

Ён таксама падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў стварэнні на тэрыторыі Сірыі зборачнай вытворчасці аўтобусаў МАЗ. «Тэхніка МАЗ мае высокую якасцьі канкурэнтаздольнасць», — сказаў Сідорскі, звяртаючыся да прэзідэнта Сірыі.

Кіраўнік урада адзначыў, што беларускі бок падчас сустрэч з сірыйскімі дэлегацыямі заўсёды імкнецца да пошуку новых падыходаў, каб ліквідаваць перашкоды для нарошчвання тавараабароту. Адным з такіх захадаў можа стаць арганізацыя авіяцыйных зносін паміж Мінскам і Дамаскам. «Мы гатовы рэалізаваць і гэты праект», — заявіў Сідорскі.

Акрамя таго, ён адзначыў, што сірыйскі бізнес можа прапанаваць шэраг цікавых праектаў для рэалізацыі ў Беларусі. У прыватнасці, беларускі бок, паводле слоў кіраўніка ўрада, зацікаўлены ў стварэнні сумеснай вытворчасці лекавых прэпаратаў на тэрыторыі Беларусі для рэалізацыі іх на тэрыторыі Мытнага саюза.

У сваю чаргу прэзідэнт Сірыі заявіў, што яго краіна зацікаўлена ў далучэнні да зоны свабоднага гандлю з краінамі Мытнага саюза. «Мы хочам, каб Беларусь аказала нам падтрымку ў гэтым пытанні. Гэта будзе спрыяць развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж рэгіёнамі», — сказаў Асад.

Кіраўнік Сірыі пазітыўна ацаніў прапановы беларускага боку па арганізацыі авіяцыйных зносін паміж сталіцамі дзвюх краін. Іх адсутнасць перашкаджае развіццю дзелавых сувязяў, лічыць Асад.

Нагадаем, прэзідэнта Сірыі падчас цяперашняга візіту ў Мінск суправаджае вялікая дэлегацыя дзелавых колаў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 117 кампаній.

27 ліпеня Башар Асад плануе наведаць Мінскі аўтамабільны завод. У гэты ж дзень Беларуская гандлёва-прамысловая палата правядзе другое пасяджэнне Беларуска-сірыйскага савета дзелавога супрацоўніцтва, а таксама кантактна-кааперацыйную біржу паміж бізнесменамі дзвюх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы51

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы51

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць