Здароўе

Што пагражае SMS-залежным падлеткам?

Шматгадзіннае «завісанне» ў інтэрнэце, доўгая балбатня па сотавым, бясконцыя эсэмэскі — каму з бацькоў цінэйджараў незнаёмыя гэтыя бакі жыцця дзіцяці? Напрыклад, палова амерыканскіх падлеткаў адпраўляе не менш як 50 sms-паведамленняў у суткі і 1500 — у месяц. А самымі актыўнымі карыстальнікамі гэтага віду сувязі з’яўляюцца дзяўчаткі 14–17 гадоў, якія рассылаюць у сярэднім па 100 паведамленняў у дзень.

Праводзяцца нават своеасаблівыя чэмпіянаты на хуткасць і колькасць адпраўленых sms-паведамленняў. І цінэйджары ахвотна ў іх удзельнічаюць, на радасць сотавых аператараў. Аднак сурагатныя віды стасункаў не такія бяскрыўдныя, як здаецца.

Аўстралійскія псіхолагі высветлілі, што ў sms-залежных падлеткаў часта сустракаюцца трывожнасць, няўпэўненасць у сабе і нізкая самаацэнка. Аўтары даследавання вызначылі некалькі катэгорый парушэнняў: тэкстафрэнія, тэкставая залежнасць, посттраўматычнае тэкставае расстройства і тэкставае злоўжыванне.

Пры тэкстафрэніі падлетак чуе сігнал, які паведамляе пра атрыманне эсэмэскі, або адчувае вібрацыю тэлефона, хоць насамрэч ні першага, ні другога няма. Тэкставая залежнасць праяўляецца ў трывожнасці, калі падлетак не атрымлівае sms-паведамленняў або не мае магчымасці іх адправіць. Такіх дзяцей нярэдка непакоіць адчуванне, што іх ніхто не любіць і не хоча з імі мець стасункі. Посттраўматычнае тэкставае расстройства — гэта фізічныя і псіхалагічныя адхіленні ў здароўі, атрыманыя ў выніку захаплення. А пад тэкставым злоўжываннем псіхолагі маюць на ўвазе рассыланне мноства паведамленняў без асаблівай патрэбы — проста з мэтай палепшыць настрой або для таго, каб хоць нехта адгукнуўся.

Так што бацькам падлеткаў, надзвычай захопленых тэкставымі пасланнямі, ёсць аб чым хвалявацца. Магчыма, вашаму дзіцяці не хапае бацькоўскай увагі, любові і разумення. Але сурагатныя стасункі ніколі не заменяць сапраўднага кантакту з блізкімі людзьмі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць