Свет11

Абама ўсё менш папулярны

Упершыню больш за палову амерыканцаў не ўхваляе дзейнасць прэзідэнта ЗША.

Упершыню больш за палову амерыканцаў не ўхваляе дзейнасць прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паказала сацапытанне. Цяпер яго падтрымліваюць толькі 45% амерыканцаў, а 52% — не. Такія нізкія паказчыкі былі толькі ў амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана, калі краіна перажывала самы вялікі спад з часоў Вялікай дэпрэсіі.

Рэйтынг прэзідэнта ЗША Барака Абамы дасягнуў рэкордна нізкай адзнакі з пачатку яго тэрміну на гэтай пасадзе. Несуцяшальныя дадзеныя былі прыведзеныя ў сумесным сацыялагічным даследаванні Ipsos і Reuters.

На канец жніўня дзейнасць Абамы ўхваляе 45% амерыканцаў, а 52% праца прэзідэнта краіны не задавальняе.

Яшчэ ў ліпені прыхільнікі і праціўнікі Абамы ў тым жа апытанні падзяліліся роўна на дзве групы — па 48% падтрымлівалі і выступалі супраць дзейнасці кіраўніка краіны. У пачатку 2009 толькі 26% негатыўна ставіліся да працы прэзідэнта, падтрымка Абамы складала рэкордныя 69%.

У 62% амерыканцаў ёсць цвёрдае адчуванне, што цяпер ЗША ідзе па нейкім няправільным шляху. Толькі 31% упэўнены, што выбраны правільны напрамак развіцця. Зрэшты, упершыню 60% заявілі, што напрамак краіна ўзяла няправільны, яшчэ ў канцы мінулага года.

На думку складальнікаў апытання, становішча Абамы вельмі нагадвае сітуацыю з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам, які кіраваў краінай з 1981 па 1989: у гэты час адбыўся наймацнейшы эканамічны спад з часоў Вялікай дэпрэсіі.

За кошт росту беспрацоўя, спаду эканамічнага развіцця Рэйган ледзь не страціў магчымасць пайсці на перавыбары. Аднак да заканчэння яго першага тэрміну ўзровень беспрацоўя скараціўся, дабрабыт выбаршчыкаў падвысіўся, і Рэйган здолеў набраць 59% галасоў у сваю падтрымку.

Цяпер амерыканцаў хвалюе ў першую чаргу беспрацоўе — гэтым пытаннем заклапочаныя 72% удзельнікаў апытання. Другое па важнасці пытанне — дзяржвыдаткі (67%). Цяпер ўзровень беспрацоўя складае 7,5%, да 2012 прагназуецца ўзровень у 7,1% — па амерыканскіх мерках гэта ўсё адно вельмі высокі паказчык.

Нізкія рэйтынгі Абамы ўжо на ўсю моц выкарыстаюць апаненты прэзідэнта з Рэспубліканскай партыі. Кангрэсмэн ад штата Агаё Джон Бонер заявіў, што групе эканамічных дарадцаў прэзідэнта Абамы варта ў поўным складзе сысці ў адстаўку. Ён раскрытыкаваў Белы дом за надзвычай высокія дзяржаўныя выдаткі. У адказ віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн абвінаваціў Бонера ў спробе вярнуцца да той эканамічнай мадэлі, якая прывяла да сусветнага эканамічнага крызісу. Хоць рэспубліканцы і згадваюць рэйтынгі прэзідэнта, 78% амерыканцаў ўпэўнены, што Вашынгтон не можа эфектыўна працаваць менавіта праз сутыкненні паміж партыямі і галінамі ўлады, якія не дазваляюць дасягнуць якіх-небудзь вынікаў. Толькі 20% не згодныя з такой трактоўкай.

Эканамічны спад, які пачаўся ў 2007, фактычна дастаўся Абаму ў спадчыну, а ўвосень 2008 пачаўся эканамічны крызіс. «Эканоміка сапраўды паўплывала на Абаму і яго адміністрацыю», — пракаментаваў даследаванне сацыёлаг Ipsos Кліф Янг.

«На нейкі час выбаршчыкі далі яму магчымасць скарыстацца агульнай збянтэжанасцю. Ён атрымаў у спадчыну вельмі рызыкоўную эканамічную сітуацыю, і яны былі гатовыя даць яму час, — патлумачыў Янг. — Цяпер цярпенне ў асноўным скончылася».

Прафесар палітычных навук універсітэта Аёвы Майкл Льюіс-Бек упэўнены, што ў Абамы яшчэ ёсць час палепшыць эканамічныя паказчыкі. «Для выбаршчыкаў усе гэтыя рэчы пачынаюць граць ролю за год да выбараў», — заявіў эксперт Reuters. «Я вельмі сумняюся, што большасць выбаршчыкаў будзе галасаваць за ці супраць Абамы на аснове велічыні дэфіцыту федэральнага бюджэту», — упэўнены прафесар паліталогіі і сувязяў з грамадскасцю Прынстанскага ўніверсітэта Лары Бартэлс. Ён адзначыў, што на працягу першага тэрміну прэзідэнта Біла Клінтана дэфіцыт знізіўся на 90%, але большасць людзей нават не ведалі пра гэта. Дырэктар кампаніі Daily Kos Крыс Баўэрс упэўнены, што ў выпадку з беспрацоўем людзі будуць звяртаць увагу не на фактычнае зніжэнне, а на тэндэнцыю да скарачэння. «Калі гэта здарыцца, пачуццё паляпшэння дасць вялізны імпульс яго перадвыбарным перспектывам», — упэўнены эксперт.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы10

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

Дашкевіч пра Пазняка: «Гэта разбуральная праца, яна дэмаралізуе, раз'ядноўвае». А Ціханоўскай ён захапляецца66

Акцёра Шая Лабафа арыштавалі за бойку падчас святкавання масленіцы ў Новым Арлеане2

У Даніі выдалі першы пашпарт замежніка грамадзянцы Беларусі без статуса ўцекача2

Гэты спартсмен самы хуткі на лёдзе. Эксперты бачаць яго будучыню і ў веласпорце

У Кобрыне хацелі выкрасці дзіця? Міліцыя праводзіць праверку

Зяленскі даручыў украінскай камандзе на перамовах арганізаваць сустрэчу з Пуціным у Жэневе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы10

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць