Грамадства

Рамонты Кіжаватава й Валгаградскай у Мінску

У сувязі з рамонтам праезнай часткі вуліц Валгаградская і Кіжаватава ў Мінску змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту

Мінск, 28 жніўня. У сувязі з рамонтам праезнай часткі вуліц Валгаградская і Кіжаватава ў сталіцы змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".

У сувязі з капітальным рамонтам Валгаградскай на ўчастку ад вуліцы Кнорына да Лагойскага тракта з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту з 5.00 29 жніўня да 5.00 30 жніўня, з 22.00 30 жніўня да 5.00 31 жніўня, з 22.00 31 жніўня да 5.00 1 верасня, з 22.00 1 верасня да 5.00 2 верасня рух аўтобусаў маршруту № 37 арганізуецца па вуліцы Кнорына, а маршрутаў №№ 113, 113А, 515 — па вуліцах Кнорына, Каліноўскага ў абодвух напрамках. Прадугледжана выкананне аўтобусамі №№ 113, 113А прыпынкаў па Лагойскім тракце і вуліцы Каліноўскага адпаведна, а таксама прыпынкі "Магазін" па вуліцы Каліноўскага. Аўтобусы маршрута № 37 будуць прыпыняцца на ўсіх прыпыначных пунктах на вуліцы Кнорына, размешчаных на ўчастку ад Валгаградскай да Каліноўскага.

У сувязі з капітальным рамонтам вуліцы Кіжаватава на ўчастку ад вуліцы Брылеўская да вуліцы Асіповіцкая 29 жніўня змяняецца праца пасажырскага транспарту. Тралейбусны маршрут № 51 закрываецца, арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 51Т "ДС Курасоўшчына — ДС Дружная" з рухам па вуліцах Каржанеўскага, Лейтэнанта Кіжаватава, Вірская, Брылеўская, Чкалава, Маскоўская, Талстога, Вакзальная ў абодвух напрамках. Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на праезд у тралейбусе, будзе дадзена права праезду ў аўтобусе № 51Т.

Акрамя гэтага, у сувязі з заканчэннем работ у раёне скрыжавання праспект Пераможцаў — вуліца Мельнікайтэ з 30 жніўня рух аўтобусаў №№ 1, 69, 73, 91, 1019ТК у напрамку вуліцы Няміга арганізуецца па праспекце Пераможцаў па асноўных схемах без заезду на вуліцу Заслаўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў5

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць