Спорт

Як згулялі ўчора супернікі БАТЭ

У сераду супернікі БАТЭ па групавым турніры Лігі Еўропы правялі свае гульні.

AZ (Алкмаар) гуляў у 3-м раўндзе Кубка Галандыі з гасцях супраць каманды 2-га дывізіёна «Дэн Босх» і перамог 2:3. Два мячы на рахунку Жонатаса (32, 52) і адзін мяч забіў Гудмундсан.

У суботу AZ у матчы чэмпіяната Галандыі (гэта будзе 7-ы тур) згуляе з «Утрэхтам». Зараз клуб з Алкмаара займае 14-ты радок (усяго 18 камандаў), маючы на рахунку 6 пунктаў (адна перамога, тры нічыі, дзве паразы, розніца мячоў 6–8).

Нагадаем, што з AZ БАТЭ згуляе 30 верасня ў Мінску,

Кіеўскае «Дынама» у матчы 1/16 фіналу Кубка Украіны ледзь-ледзь выйграла ў гасцях у «Крымцяпліцы» (клуб першай лігі) — 1:0. На самай апошняй хвіліне сустрэчы мяч забіў Юсуф.

Ціраспальскі «Шэрыф» у матчы чэмпіянату Малдовы пацярпеў першую паразу. 22 верасня прыднястроўская дружына прайграла ў гасцях кішынёўскай «Акадэміі» — 0:1.

У чэмпіянаце Малдовы (у вышэйшай лізе там гуляе 14 камандаў) «Шэрыф» пасля 8 тураў займае 7-ы радок (чатыры перамогі, тры нічыі, адна параза, 10–2, 15). Праўда, каманда згуляла на паядынак меней, чым супернікі. Ад лідэра чэмпіянату — «Іскры-Сталь» (Рыбніца) клуб, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі адстае на 6 балаў.

26 верасня дома «Шэрыф» згуляе з камандай «Святы Георгій» (Суручэны).

БАТЭ, нагадаем, учора ў прапушчаным матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі прайграла дома мінскаму «Дынама» - 1:3.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць