Грамадства88

Пакуль Радзькоў заняты выбарамі, КДК заняўся Радзьковым

Усюды выяўленыя завышэнні кошту працаў.

Камітэт дзяржкантролю праверыў эфектыўнасць і мэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт аб’ектаў Мінадукацыі. Усюды выяўленыя завышэнні кошту працаў.

Як паведамляе прэс-служба КДК, праверкамі ахоплена пяць вышэйшых навучальных установаў, падведамных Міністэрству, тры аддзелы адукацыі, упраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска, КУП «УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска», а таксама чатыры навучальныя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійнай адукацыі.

Высветлена, што ва ўмовах неналежнага кантролю замоўнікаў (установаў адукацыі) падраднымі арганізацыямі завышаўся кошт будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых працаў па бягучым і капітальным рамонце аб’ектаў установаў адукацыі.

Завышэнне кошту і аб’ёмаў выкананых працаў былі заўважаныя ў кожнай праверанай установе адукацыі. Напрыклад, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова «выяўленыя завышэння кошту будаўніцтва на суму 21,9 мільёна рублёў (па капрамонце інтэрната і спартзалы), у тым ліку праз няякаснае выкананне працаў дапушчанае завышэнне на суму 11 мільёнаў рублёў.

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» пры невыкананні графіка вытворчасці работ па аб’екце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка навучальнага корпуса па вул. Пралетарская, 30, у г. Баранавічы» ў лютым-верасні 2008 пакрывала выдаткі па прэміяванні за вытворчыя вынікі. Праз неабгрунтаванае ўключэнне прэміі ў разліковыя дакументы кошт будаўніча-мантажных працаў быў завышаны на 36,7 мільёна рублёў.

Правяраючы абгрунтаванасць кошту будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых працаў на аб’ектах, замоўнікамі якіх былі аддзелы і ўпраўленні адукацыі, а таксама сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю выкрытыя завышэнні кошту на суму 345,4 млн руб.

Акрамя таго, высветлена, што

асобныя будаўнічыя арганізацыі выконвалі працы без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці.

Некаторымі ўстановамі адукацыі бюджэтныя сродкі выдаткоўваліся на закупку айчынных матэрыялаў у пасярэднікаў замест набыцця іх у вытворцаў.

Падчас абследавання маёмасці ўстановаў адукацыі выяўленыя не прынятыя да бухгалтарскага ўліку аб’екты асноўных сродкаў на агульную суму 1,7 мільярда рублёў.

Усяго праверкай выкрытыя завышэнні аб’ёмаў і кошту рамонтна-будаўнічых працаў на суму 498,4 млрд рублёў, нямэтавае і неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў у памеры 1 млрд рублёў, празмернае выдаткоўванне бюджэтных сродкаў на суму 8,5 млн рублёў. У выніку праверкі папярэджанае незаконнае выдаткоўванне бюджэтных сродкаў на суму 895,6 млн рублёў.

Інфармацыя аб праверцы, якая змяшчае пэўныя высновы і прапановы, накіраваная ў Савет міністраў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць