Меркаванні33

Рада Эўропы шукае ў Беларусь ня мост дык кладку

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэн: Палітыка ізаляцыі ня зьменіць сытуацыі на лепшае.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў сустрэўся ў Маскве з кіраўніком Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ Ван дэр Ліндэрам. Сустрэча адбылася ў рамках форуму «Пра будучыню дэмакратыі» і мела нефармальны характар. У часе яе абмяркоўваліся дачыненьні між Радай Эўропы і афіцыйным Менскам. Па словах Уладзімера Канаплёва, старшыня ПАРЭ выказаў гатовасьць наведаць зь візытам Беларусь, а таксама правесьці канфэрэнцыю па пытаньнях міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Ван дэр Ліндэн: Зараз я спрабую ініцыяваць новы дыялёг у імя магчымага візыту ў Менск пры пэўных умовах. Я ня думаю, што палітыка ізаляцыі зьменіць сытуацыю на лепшае. Таму, я перакананы, Рада Эўропы мусіць паспрабаваць знайсьці шляхі для пачатку дыялёгу між грамадзянскай супольнасьцю, апазыцыяй і другім бокам у Менску.

Вы толькі што згадалі магчымасьць вашага візыту ў Менск. Ці можаце вы ўжо назваць канкрэтныя тэрміны?

Ван дэр Ліндэн: Не. Нічога канкрэтнага я сказаць не магу. Я заявіў, што гатовы прыехаць у Менск пры пэўных умовах. Зараз мы вывучаем сытуацыю, каб зразумець, ці магчыма будзе рэалізаваць гэтую ідэю, ці не. Натуральна, што ўмовы такога візыту мусяць быць прымальныя і для афіцыйнага Менску, і для мяне.

У часе вашай сустрэчы вялася гаворка пра магчымую канфэрэнцыю па міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве між Радай Эўропы і Беларусьсю. Ці ёсьць ужо канкрэтныя напрацоўкі па гэтым пытаньні?

Ван дэр Ліндэн: Пакуль яшчэ рана гаварыць пра правядзеньне канкрэтнай канфэрэнцыі, гаворка ідзе толькі пра магчымасьць арганізацыі такога мерапрыемства, аднак ніякіх канкрэтных рашэньняў пакуль не прынята. У Радзе Эўропы ёсьць людзі, якія кажуць, што мы павінны арганізаваць такую канфэрэнцыю зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі, што мы павінны вызначыць з гэтымі арганізацыямі агульную пазыцыю, але пакуль, паўтаруся, ніякага канкрэтнага рашэньня не прынята.

Што неабхдна зрабіць для таго, каб адносіны між Радай Эўропы і афіцыйным Менскам палепшыліся?

Ван дэр Ліндэн: Я думаю, вельмі важна паказаць, што Рада Эўропы дае магчымасьць арганізацыям, грамадзкай супольнасьці разьвівацца ў дэмакратычным кірунку. Я ўжо раней казаў, што было б вельмі важным арганізаваць у Менску інфармацыйнае бюро Рады Эўропы, якое ня будзе займацца якой-кольвек прапагандай, гэтага мы ня хочам, а будзе даваць інфармацыю пра тое, якія каштоўнасьці адстойвае Рада Эўропы, інфармацыю пра сытуацыю ў Эўропе.

Ці спадзеяцеся вы на тое, што беларускія ўлады пойдуць вам насустрач?

Ван дэр Ліндэн: Я спадзяюся, што і яны не зацікаўленыя ў ізаляцыі. Я думаю, што кожная краіна зацікаўленая ў дыялёгу, у магчымасьцях наладжваць і разьвіваць кантакты на міжнародным узроўні. Я спадзяюся, што ў гэтым сэнсе нешта памяняецца на лепшае, каб мы маглі сказаць, што мы бачым новыя шляхі на ўступленьне ў будучыні Беларусі ў Раду Эўропы. Бо да гэтага часу Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у Раду. І цяпер Рада Эўропы дае магчымасьць весьці больш гнуткую палітыку, каб наладзіць масты, пачаць дыялёг, які ў нашых дачыненьнях пасуне нас далей.

Гутарыў Генадзь Кесьнер

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць