Меркаванні1616

Зімоўскі: Беларусь — ахвяра «беларускай мадэлі»

Беларуская мадэль не мае патрэбы ў партнёрах, але толькі ў тэхнічных выканаўцах, прызнае кіраўнік БТ у сваім блогу на naviny.by.

Беларуская мадэль не мае патрэбы ў партнёрах, але толькі ў тэхнічных выканаўцах, прызнае кіраўнік БТ у сваім блогу на naviny.by.

У такой сітуацыі ўсе сегменты беларускай эліты апынуліся перад дылемай - альбо падпарадкавацца дамінаванню гэтай логікі і будаваць сваё жыццё па прапанаваных схемах, альбо пазбавіцца пазіцый у эліце як такой. Пазбавілася гэтых пазіцый не так ужо мала людзей, цяпер не пра гэта.

Спачатку з гэтым былі вымушаныя лічыцца, і не толькі ў Беларусі, ад чаго закруцілася не адна местачковая галовачка. Дадайце сюды тры гады звышспрыяльнай эканамічнай кан'юнктуры (2006—2008), і вы цалкам зразумееце, што падрыхтоўка да цяперашніх выбараў калі і вялася, то толькі ў рамках лінейнай логікі. Лінейная логіка, як вядома, аперуе рэсурсамі, а яны здаваліся невычэрпнымі.

Першы званочак празвінеў у выглядзе дэвальвацыі-2009 і спадарожных спецэфектаў у выглядзе даволі гучнаага ўсенароднага «Гэй, наверсе, ШЗХ?».
Выявілася, што акрамя пераможнай арыфметыкі існуе даволі-такі адваротная алгебра з некаторай колькасцю невядомых велічыняў.

І адной з такіх велічыняў да 2009 года стаў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дз. А. Мядзведзеў. Мала таго, што ў Мінску не зразумелі фінта з адмовай У.У.Пуціна ад трэцяга тэрміну -- сам трэці прэзідэнт Расіі выступае ладным раздражняльнікам. Тут і маладосць, і манера паводзінаў, і «прасунутасць», і выгляд. Здаецца, і выскачка, але ўжо ніяк не парвеню, хутчэй, япі.

Бянтэжыў і статус. Тандэм, дуумвірат -- хто іх разбярэ. Лінейная логіка вяла ў кабінет расійскага прэм'ера. Аднак акрамя mister’a Putin’a ў нафтагазавых формулах цаны і іншых ураўненнях назойліва маячыў «Містэр Ікс». Дз. А. Мядзведзеў.

Ранейшыя тактычныя прыёмы ў такіх умовах сталі не проста неэфектыўнымі, але і загадзя пройгрышнымі. Для пачатку Беларусь элегантна выпхнулі на ўзбочыну расійскага ўнутрыпалітычнага працэсу. Калякрамлёўская экспертная супольнасць перастала разглядаць беларускае пытанне як фактар, які мае ўплыў на расстаноўку сіл у расійскай эліце.

Гэтым не абмежавалася. Рэзка звузілася рэсурсная база нашай эканомікі. Яе скавалі абмежаванні, якія накладалі палітычныя кіраўнікі Расіі пры красамоўным маўчанні нашых былых лабістаў.

Парадаксальным чынам

Беларусь зрабілася ахвярай свайго поспеху папярэдніх гадоў.
Яна зрабілася для Расіі эканамічным і збольшага тэхналагічным лідарам. І, як спяваў прыдворны хор беларускіх экспертаў і аналітыкаў, Беларусь нібыта рабілася для Расіі лідарам маральным.

Праблема, якую аналітычныя кастраты ў сваім спеўным экстазе не заўважылі, была ў тым, што Крэмль, або, калі заўгодна, тандэм, успрыняў не толькі беларускую мадэль уладнай вертыкалі і г.д. Там з задавальненнем успрынялі і логіку дзеянняў гэтай мадэлі ў дачыненні да астатніх.

Агульнавядома, што беларуская мадэль мае патрэбу зусім не ў хаця б часткова палітычна аўтаномных малодшых партнёрах, але толькі ў тэхнічных выканаўцах. Такі падыход і быў на нас апрабаваны ў рамках «новага мыслення» © у расійска-беларускіх адносінах.

Сігнал гэты, з некаторымі скажэннямі, дайшоў і да туземнага палітычнага класа. Адсюль такая колькасць маргіналаў, якія запрагнулі ўлады менавіта ў 2010 годзе.

Цяперашняя выбарчая кампанія -- крыжовы паход дылетантаў. Варта толькі не празяваць момант, калі карыкатурных паэтаў і эстрадных эканамістаў зменяць на вуліцах маладыя людзі, якія абапіраюцца не на сімвалічны, а на цалкам рэальны гвалт.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць