Улада77

Мілінкевіч: ЕС можа прызнаць выбары легітымнымі

Лідар Руху за Свабоду каментуе візіт Сікорскага і Вэстэрвэле ў Менск.

«НН»: Сёння стала вядома аб супольным візіце міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны ў Менск. На Вашу думку, аб чым яны будуць размаўляць з Лукашэнкам?

Аляксандр Мілінкевіч: Я думаю, што ў ЕС зараз ёсць расчараванне ад адносінаў з Беларуссю. Была надзея, што іх удасца значна палепшыць, але гэтага не адбылося. З іншага боку паляпшэнне стасункаў з нашай краінай па-ранейшаму застаецца для Еўропы важным накірункам. Найхутчэй, размова будзе датычыць выбараў. І ЕС, і мы ўсе настойваем на тым, што пакуль у краіне няма празрыстых і вольных выбараў, нельга будаваць дэмакратыю.

На маю думку, у такі момант нельга таксама забываць на правы чалавека. У Беларусі ёсць палітвязні, пастаянна парушаюцца правы асобы, аб гэтым таксама трэба гаварыць.

«НН»: Ці гатовая Еўропа да таго, каб прызнаць Лукашэнку?

АМ: Я прытрымліваюся думкі, што прызнанне прэзідэнцкіх выбараў легітымнымі магчымае. Аднак не думаю, што магчымыя нейкія саступкі для Лукашэнкі з боку ЕС і Захаду. Увайсці ў Еўропу з чорнага ходу не ўдасца. Інтэграцыя, значнае паляпшэнне адносінаў магчымае толькі пры выкананні ўмоваў, я кія даўно агучаныя і ўсім вядомыя.

«НН»: Нядаўна ў Варшаве адбылася сустрэча Р.Сікорскага з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Акурат напярэдадні візіту першага ў Менск. Ці не сведчыць гэта аб існаванні дамоўленасцяў паміж ЕС і Расіяй на тэму Беларусі?

АМ: Я лічу, што Беларусь — не настолькі важнае месца ў Еўропе, каб такія сустрэчы датычылі толькі нас. І нават у адносінах нашых суседзяў мы займаем не самае галоўнае месца.

Еўрапейскі Саюз зараз прыкладае намаганні для развіцця адносінаў з Расіяй і сустрэча ў Варшаве добра аб гэтым сведчыць.

Вядома, тэму Беларусі маглі абмяркоўваць, але аб існаванні канкрэтных дамоўленасцяў паміж ЕС і Расіяй на тэму Беларусі гаварыць не варта.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць