Спорт

У Мінск прылятае Каралін Вазняцкі

Заўтра вечарам у Нацыянальны аэрапорт “Мінск-2” рэйсам з Амстэрдама прылятае першая ракетка свету — дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі.

На 19 лістапада ў беларускай сталіцы запланаваны дабрачынны матч паміж Вазняцкі і дзясятай ракеткай свету, беларускай Вікторыяй Азаранка.

Ідэя правядзення гэтага матча належыць самай вядомай беларускай тэнісістцы. Менавіта Азаранка прапанавала Вазняцкі наведаць Мінск і правесці дабрачынную сустрэчу ў мэтах папулярызацыі тэніса ў Беларусі. Вазняцкі дала згоду. Гавораць, што не апошнім фактарам для гэтага стала даўняе і моцнае сяброўства Вікторыі і Каралін.

Каралін Вазняцкі нарадзілася 11 ліпеня 1990 года ў сям’і палякаў Ганны і Пятра Вазняцкі на радзіме Ганса Хрысціяна Андэрсана ў горадзе Адэнсе. Яе бацькі пераехалі ў Данію яшчэ да нараджэння Каралін. Бацька Каралін Вазняцкі зараз з’яўляецца яе асабістым трэнерам, а раней быў прафесійным футбалістам. Маці Каралін Ганна ў свой час гуляла ў валейбол на прафесійным узроўні. Займаецца спортам і старэйшы брат тэнісісткі Патрык — ён выступае за дацкую футбольную каманду “Фрэм”.

Што да самой Каралін, то за сваю кар’еру яна выйграла 12 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і 2 турніры – у парным.

У 2006 годзе Каралін Вазняцкі выйграла адзін з самых прэстыжных тэнісных турніраў — Уімблдон. У 2009 годзе датчанка была фіналісткай адкрытага чэмпіянату ЗША. У бягучым годзе Вазняцкі — першая ракетка свету.

Матч паміж Вікторыяй Азаранка і Каралін Вазняцкі пройдзе ў сталічным Палацы спорту. Папярэднічаць гульні будуць аўтограф-сесія тэнісістак, майстар-клас для юных спартсменаў. Завершыцца мерапрыемства дабрачынным аўкцыёнам.

Кошт квіткоў – 20.000, 50.000 беларускіх рублёў.

Усе атрыманыя сродкі будуць перададзены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, што ў Бараўлянах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць