Улада33

Статкевіч зноў у жорсткай форме запатрабаваў ад Лукашэнкі «вярнуць выбары»

Радыёвыступ кандыдата ў прэзідэнты быў цалкам на беларускай мове.

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч у другім радыёзвароце да выбаршчыкаў раніцай 2 снежня ў асноўным паўтарыў сваё выступленне па тэлебачанні 30 лістапада, у якім у жорсткай форме запатрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі правесці сумленныя выбары.

Радыёвыступленне прагучала на беларускай мове, тады як тэлезварот быў двухмоўным.

Статкевіч заклікаў не браць удзел у датэрміновым галасаванні і прыйсці на ўчасткі 19 снежня. «Выбары ператвораны ў фарс з загадзя напісаным вынікам, — заявіў палітык. — Спачатку трэба дамагацца выбараў, забраць ва ўлады выкрадзенае ў нас права выбіраць яе, а потым ужо прапаноўваць праграмы і прасіць галасаваць за іх».

Патрэбны новы лідар, з новымі ідэямі, з новай энергіяй, з новым бачаннем свету.

Калі б у нас у 2004 годзе быў новы прэзідэнт, магчыма, мы б ужо лепш за гэтых палякаў з літоўцамі жылі», — мяркуе кандыдат.

Ён падкрэсліў, што ўлада аказалася па-за кантролем грамадзян, а чыноўнікі «нас любяць за нашы грошы» і з’яўляюцца «самымі багатымі людзьмі». «Ніколі яны не накрадуцца», — мяркуе Статкевіч.

Кандыдат абурыўся ходам буйной прыватызацыі:

«Хто даў права прадаць палову „Белтрансгаза“ і праесці? Зараз акцыянуюць „Беларуськалій“ — нацыянальнае багацце, нашу каштоўнасць, — на якім, магчыма, краіна будзе жыць і пры нашых праўнуках. Акцыянуюць, каб прадаць. Прадаць, праесці і ўкрасці. А што дзецям, што ўнукам?» На думку Статкевіча, «па-сапраўднаму сумленных людзей вельмі мала, і чалавек па натуры сваёй грэшны».

Слухаць радыёвыступ

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ14

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую9

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

Аляксандр Фядута расказаў пра рэакцыю Лукашэнкі на кнігу пра сябе4

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю30

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ14

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць