Улада66

Статкевіч заклікаў аўтааматараў 19 снежня аб'язджаць раён Кастрычніцкай плошчы

«Улады вельмі часта выкарыстоўваюць вас, як барыкаду».

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заклікаў аўтааматараў не карыстацца асабістым транспартам вечарам 19 снежня ў цэнтры Мінска, ці выключыць са сваіх маршрутаў раён Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта ён заявіў 14 снежня падчас дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў анлайн-тэлеэфіры на партале tut.by.

«Улады вельмі часта выкарыстоўваюць вас як барыкаду. Яны спыняюць рух, машына да машыны, праспект Незалежнасці заняты. Калі ласка, 19 снежня ў раёне 20 гадзін не ездзіце на аўтамабілях у раёне Кастрычніцкай плошчы і наогул на гэтым участку праспекта.

Можаце ператварыцца ў гэтую барыкаду і будзеце стаяць у пробцы некалькі гадзін, чакаць, калі вас выпусцяць», — сказаў Статкевіч.

Пры гэтым усе кандыдаты ў прэзідэнты, якія ўдзельнічалі ў дэбатах, — Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Яраслаў Раманчук — заклікалі беларускіх грамадзян прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня ў 20 гадзін. Яны падкрэслівалі, што фармат акцыі будзе выключна мірны.

«Усё вырашыцца не 20 снежня, не 21 і не ў іншы дзень, а менавіта 19 снежня», — заявіў Статкевіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?89

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць