Спорт

Сёння: AZ — БАТЭ

Але галоўная падзея спартовага тыдня адбудзецца ў пятніцу, калі вызначыцца супернік БАТЭ у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Сёння завершыцца групавы футбольнай Лігі Еўропы ў групе «Е». Барысаўскі БАТЭ згуляе ў Алкмаары (Нідэрланды) з AZ, а «Дынама» ў Кіеве з ціраспальскім «Шэрафам». Пачатак абодвух матчаў а 20-й. Матч AZ — БАТЭ пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Лад».

І БАТЭ, і «Дынама» датэрмінова выйшлі ў плей-оф Лігі Еўропы. Сёння вырашыцца толькі лёс 1-га і 2-га месца ў групе. Выхад у 1/16 фіналу дае лепшыя ўмолвы пры лёсаванні. Так першы стыкавы матч гэтая каманда правядзе ў гасцях.

Пакуль «Дынама» займае першы радок у табліцы, абагнаўшы БАТЭ за кошт матчаў паміжі імі (2:2, 1:4).

Дынама — 10 (3, 1, 1, 10–6), БАТЭ — 10 (3, 1, 1, 11–8), AZ — 4 (1, 1, 3, 5–10), Шэрыф — 4 (1, 1,3, 5–7).

БАТЭ каб заняць першае месца, трэба каб беларускі клуб сёння згуляў лепей, чым кіеўскі.

Гэта значыць БАТЭ павінна перамагчы, а Кіеву трэба або згуляць унічыю, або прайграць. Калі «Дынама» прайграе «Шэрыфу», то БАТЭ дастаткова згуляць унічыю з AZ. Пры роўнасці ачкоў улічваюцца матчы паміж сабой, а тут Кіеў мае перавагу.

Але галоўная падзея спартовага тыдня адбудзецца ў пятніцу, калі вызначыцца супернік БАТЭ у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Пачнецца яно, а 14-й паводле мінскага часу і будзе транслявацца ўжывую на сайце uefa.com або на тэлеканале «Еўраспорт»

Тым часам вядомыя ўжо 27 з 32 удзельнікаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, матчы якой пройдуць 17 і 24 лютага.

Гэта — восем камандаў, што занялі трэція месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў:

«Твэнтэ», «Аякс» (Нідэрланды), «Бенфіка», «Брага» (Партугалія), «Рубін», «Спартак» (Расія), «Рэйнджэрс» (Шатландыя), «Базэль» (Швейцарыя).

І 19 камандаў, з улікам БАТЭ і «Дынама»К з групавога этапу Лігі Еўропы:

«Манчэстэр Сіці», «Ліверпуль» (Англія), «Спортынг», «Порту» (Партугалія), «Баер», «Штутгарт» (Нямеччына), ЦСКА, «Зеніт» (Расія), «Вільярэал» (Іспанія), АЕК (Грэцыя), «Лех» (Польшча), «Спарта» (Чэхія), «Янг Бойз» (Швейцарыя), ПСВ (Нідэрланды), «Металіст» (Украіна), ПСЖ (Францыя), «Бешыкташ» (Турцыя).

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць