Культура22

Дарафееў: У краіне шмат прыстойных людзей, але з гэтай прыстойнасцю няпроста жывецца

За два дні да выбараў «Советская Белоруссия» называла вядучага АНТ адным з найлепшых на нашым тэлебачанні.

17 снежня ў газеце «Советская Белоруссия» была апублікаваная гутарка з папулярным вядучым ток-шоу «Выбар» і «Выбар +» Сяргеем Дарафеевым. Ва ўступе да інтрэв’ю журналістка не шкадавала кампліментаў на адрас тэлезоркі: «У адрозненне ад большасці тэлекалег Сяргей Дарафееў рэдка застаецца нейтральным назіральнікам гарачых дыскусій, якія ўзнікаюць у яго ток-шоў кожны панядзелак. Хаваць эмоцыі ў эфіры — не ў яго правілах. За кошт гэтага і праграма выйграе ў відовішчнасці і вастрыні, і сам Сяргей заслужыў рэпутацыю аднаго з лепшых вядучых нашага тэлебачання. Чарговае пацвярджэнне таму — новы тэлепраект АНТ «Выбар +», дзе Дарафееў усё гэтак жа не пазбягае нязручных пытанняў і не баіцца ўздымаць рызыкоўныя тэмы. Аднак па-за эфірам ён па-ранейшаму дэманструе стрыманасць, якая стала такой рэдкасцю для сённяшніх тэлезорак, ветліва, але рашуча ўхіляючыся ад гутарак пра ўсё, што не мае дачынення да яго тэлевізійнага «Выбару».

А ўжо ў нядзелю Сяргей Дарафееў прадэманстраваў на практыцы, што сапраўды «не пазбягае нязручных пытанняў і не баіцца ўздымаць рызыкоўныя тэмы», задаўшы ў прамым эфіры старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай колькі надзвычай непрыемных пытанняў. У панядзелак нязменны галоўны герой газеты «Советская Белоруссия» і па сумяшчальніцтве яе фактычны гаспадар у часе прэс-канферэнцыі згадаў пра ток-шоу «Выбор», назваўшы Дарафеева «маладым журналістам, якога трэба паставіць на месца». Тут жа папаўзлі чуткі пра звальненне вядучага, але на тэлеканале кажуць пра планавы адпачынак, сам журналіст кажа, што па-ранейшаму працуе на сваім месцы.

Прапануем вашай увазе фрагмент гутаркі. Некаторыя адказы, зважаючы на падзеі ў часе нядзельнага выпуску праграмы «Выбар» і іх наступствы, падаюцца амаль прарочымі.

— Чула ад вашых калегаў, Сяргей, што для падрыхтоўкі выпускаў сваёй новай праграмы «Выбар +» вы карыстаецеся асабістым архівам, які збіралі цэлых 11 гадоў...

— Архіў — гэта гучна сказана. Так, нататкі на палях. Па-мойму, гэта нармальная практыка ў працы любога журналіста. Крыніц інфармацыі сёння вельмі шмат. І практычна кожная з іх у той ці іншай ступені ангажаваная. Для таго, каб атрымаць трактоўку, найбольш блізкую да праўды, лепш за ўсё працаваць з інфармацыяй самому. Але мой архіў — зусім не традыцыйныя цяжкія тэчкі на паліцах, хутчэй калекцыя найбольш значных фактаў нашай нядаўняй гісторыі, нечыя цікавыя выказванні на пэўную тэму...

— І якое галоўнае ўражанне 2010 года вы там захавалі?

— Я вельмі рады, што практычна ўсё, што рабіў у эфіры ў гэтым годзе, дыктавалася толькі маёй пазіцыяй і толькі маім жаданнем. Хацелася б і на будучыню пажадаць сабе такой прафесійнай волі. Хоць свабода часам багатая рознымі наступствамі...

— Судовыя спрэчкі, падазраю? Часам вы дазваляеце сабе вельмі смелыя выказванні ў студыі...

— Не хацелася б выглядаць самаўпэўненым, але часцей атрымоўваецца апярэджваць верагодныя цяжбы. Праўда, не заўсёды ...

— Можаце адзначыць нешта такое ў адыходзячым годзе, што вас здзівіла? У людзях, напрыклад?

— Ведаеце, неяк перастаў я здзіўляцца. Хаця... У працэсе падрыхтоўкі да эфіраў выявіў, як шмат у нас у краіне прыстойных людзей, нягледзячы на тое, што з гэтай прыстойнасцю часам няпроста жывецца. Людзей, сумленных ў сваёй прафесіі, актыўных, з выразнай жыццёвай пазіцыяй, якія не асцерагаюцца яе выказваць, нават калі яна не супадае з меркаваннем большасці. Гэта вельмі яркія людзі, сапраўдныя асобы. Яшчэ год таму я думаў, што такіх менш.

* * *

Сяргей Дарафееў — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў новага пакалення беларускай тэлевядучых. Ён нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску, закончыў БНТУ, а журналісцкую адукацыю атрымліваў за мяжой, выйграўшы грант Дзярждэпартамента ЗША. Стаў вядучым ток-шоу «Выбар» пасля ад’езду ў Маскву Ягора Хрусталёва. Па меркаванні экспертаў і гледачоў, праграма ад гэтага толькі выйграла — у ёй сталі з’яўляцца сур’ёзныя тэмы для дыскусій.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі8

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%2

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто1

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 14

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню82

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць