Кіраўнік МЗС Венгрыі, якая цяпер старшынюе ў Еўрасаюзе, Януш Мартоні выступае за ўвядзенне санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.
У той жа час, ён пакуль не выключыў удзел Беларусі ў саміце «Ўсходняга партнёрства».
«Я асабіста выступаю за санкцыі, але гэта павінны быць санкцыі, якія крануць прадстаўнікоў рэжыму, а не простых грамадзян», — заявіў Мартоні. Ён падкрэсліў, што «расчараваны і шакаваны» тым, што адбылося ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.
Кажучы пра «Ўсходняе партнёрства», міністр нагадаў, што два гады таму Беларусь удзельнічала ў саміце, але не на самым высокім узроўні. «Мы павінны знайсці гнуткае рашэнне гэтага пытання», — заявіў ён.
Каментары