Навука і тэхналогіі

Symantec: Колькасць спаму, рассыланага па электроннай пошце, знізілася ў некалькі разоў

Эксперты Symantec выявілі, што па ўсім свеце індустрыя спаму — масавай рассылкі непажаданых рэкламных паведамленняў — перажывае драматычны спад.
Аб’ём спаму, рассыланага ў свеце, устойліва зніжаўся прыкладна з сярэдзіны 2010 года, але ў Каляды яго падзенне стала асабліва заўважным.

У параўнанні са жніўнем 2010 года, калі штодня рассылалася каля 200 млрд спам-лістоў, да канца года іх колькасць знізілася ў чатыры разы. У снежні эксперты па бяспецы фіксавалі толькі 50 млрд рассыланняў за дзень.

Прычыны гэтага феномену не зусім зразумелыя, гавораць спецыялісты па барацьбе са спам-індустрыяй, але вядома, што ў дні калядных вакацыяў практычна прыпынілі сваю дзейнасць тры найбуйнейшыя спамерскія ботнэты.

Найбуйнейшы з гэтых ботнэтаў, вядомых як Rustock, на піку свайго росту адказваў за 47–48% сусветнага спаму. Аднак, паводле яго словаў, да снежня Rustock разаслаў толькі 0,5% спам-паведамленняў у сеціве. Адначасова паменшылася колькасць непажаданай пошты, якая рассылаецца двума наступнымі па велічыні ботнэтамі Lethic і Xarvester.

Звычайна сур’ёзнае падзенне ўзроўняў спаму бывае звязана з разбурэннем ботнэтаў, расказаў брытанскім журналістам Пол Вуд, галоўны аналітык Symantec Hosted Services, аднак, наколькі яму вядома, Rustock не крануты.

Магчымае тлумачэнне чатырохкротнага зніжэння аб’ёму сусветнага спаму складаецца ў тым, што спамеры перагрупоўваюць сілы перад наступам на новых франтах. Ёсць прыкметы, што яны пачалі звяртаць усё больш увагі на альтэрнатыўныя каналы распаўсюду, напрыклад, на Facebook і Twitter.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім7

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну117

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім7

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць