Улада

Без віны вінаваты

Пракуратура прызнала законным папярэджанне КДБ журналісту Пачобуту, нягледзячы на тое, што суд яшчэ не паставіў кропку.

Пракуратура прызнала законным папярэджанне КДБ журналісту Пачобуту, нягледзячы на тое, што суд яшчэ не паставіў кропку.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут атрымаў адказ з абласной пракуратуры, куды ён даслаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ. 8 студзеня журналіст быў схоплены на вуліцы Гродна і дастаўлены ў КДБ. Па выніках размовы Пачобуту ўручылі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў за подпісам начальніка Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня 2010 г. у Мінску. У той дзень журналіста затрымалі на плошчы Незалежнасці, на наступны дзень яго судзілі, але справу прыпынілі для правядзення дадатковай праверкі. Такім чынам, УКДБ па Гродзенскай вобласці папярэдзіла за ўдзел у «несанкцыянаваным пратэстным мерапрыемстве» чалавека, чый удзел у гэтым самым мерапрыемстве на той момант яшчэ не быў даказаны ў судзе. Таму журналіст звярнуўся ў пракуратуру, каб абскардзіць папярэджанне. З адказу, падпісанага намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці С. Каваленкам, вынікае, што пракуратура не знайшла парушэння заканадаўства ў вынясенні папярэджання Пачобуту і пастаноўкі яго на прафілактычны ўлік.

«Паводле закону, пракуратура павінна была ўказаць Івану Каржу на парушэнне заканадаўства, дапушчанае пры вынясенні мне папярэджання. Але адказ пракуратуры выглядае так, што яны быццам і без суда ведаюць, што я вінаваты, таму мяне можна смела папярэджваць», — кажа Андрэй Пачобут.

Ён расказаў пра візіт у пракуратуру. З матэрыяламі праверкі ён змог азнаёміцца часткова, яшчэ некалькі дакументаў супрацоўнік пракуратуры яму не паказаў, зазначыўшы, што гэта сакрэтныя звесткі. Журналіст збіраецца абскардзіць рашэнне пракуратуры.

Нагадаем, што да 10 лютага А.Пачобуту павінны адказаць з вайсковай пракуратуры, дзе знаходзіцца ягоная скарга на дзеянні супрацоўнікаў КДБ ад 8 студзеня. Па словах журналіста, у часе той гутаркі, калі яму вынеслі папярэджанне, адзін з супрацоўнікаў камітэту некалькі разоў ударыў яго па галаве. Медкспертыза выявіла ў яго невялікі сіняк на галаве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць