Грамадства11

Міхасю Лебедзю далі 12 сутак

Суд Маскоўскага раена Мінска прысудзіў Міхасю Лебедзю 12 сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеде ў несанкцыянаваным пікеце, які праводзілі актывісты маладзежных арганізацый 20 снежна на плошчы Незалежнасцсі ў знак салідарнасці з затрыманымі удзельнікмі акцыі пратэста 19 снежня.

Міхась сцвярджаў на судзе, што супрацоунікі міліцыі сфальсіфікавалі пратакол, але ж на гэта ніхто не звярнуў увагі.

Суд, нагадаем, працягваўся ў некалькіт этапаў.

33-гадовага Міхася Лебедзя затрымалі 20 снежня па дарозе ў Чырвоны касцёл. Яго збілі з ног, нанеслі некалькі ўдараў дубінкай і нагамі і за ногі пацягнулі ў аўтазак.

— Я быў ужо ў некалькіх метрах ад выхаду з метро, як пачуў за спіной нейкі шум. Азірнуўся і пачуў: «Чаго глядзіш?!" Гэта быў спецназавец. Ён мяне адразу пасля гэтага ўдарыў і моцна штурхнуў. Я не ўтрымаўся на нагах. Да яго падбеглі іншыя і пачалі мяне збіваць. Я страціў прытомнасць. Ужо потым у міліцыі Маскоўскага раёна, куды мяне прывезлі, я даведаўся, што ў той дзень на плошчы Незалежнасці была нейкая акцыя і яе разагналі, — распавёў „Народнай Волі“ Міхась Лебедзь. — Я сказаў міліцыянерам, што кепска сябе адчуваю, а яны мяне адсылалі адзін да аднаго і „хуткую“ не выклікалі. Яны мяне фатаграфавалі і ў іх на здымках застаўся мой акрываўлены твар. Апроч таго, яны пацягнулі мяне здымаць адбіткі пальцаў. Толькі ў 12 ночы мяне разам з затрыманымі маладымі людзьмі павезлі на Акрэсціна. Там супрацоўнікі спецпрыёмніка, паглядзеўшы на мяне, выклікалі „хуткую“.

Мяне адвезлі ў 10 клінічны шпіталь. Напісалі, што атрымаў ўшыбы, траўму правага бядра. Але мне нанеслі ўдары і па пазваночніку, і вось сёння я мусіў рабіць тамаграму, бо цяпер з-за траўмы пачаліся праблемы. Але прыйшоў на суд. Мяне маглі і раней судзіць, але міліцыянеры пераблыталі ў позве суды».

Міхась Лебедзь не быў на акцыі 19 снежня. Ён не ведаў пра акцыю, якую спрабавалі правесці актывісты дэмакратычнага руху 20 снежня. Нягледзячы на гэта, яго брутальна затрымалі падчас зачысткі і на збітага чалавека, які час ад часу страчваў прытомнасць, склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пры гэтым яго трымалі ў міліцыі амаль 6 гадзін, фатаграфавалі, бралі адбіткі пальцаў і так і не выклікалі яму «хуткую».

Справу Міхася Лебедзя разглядаў суддзя Маскоўскага суда Яўген Хаткевіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць