Меркаванні4343

Лукашэнкаўскі палітолаг прапануе рэпрэсіі супраць апазіцыі, як супраць «Аль-Каіды»

Блогеры ў абурэнні: «Параўноўваць тэрарыстаў і Атрошчанкава, які пастаяў ля Дома ўрада — гэта ўжо верх цынізму».

З такой прапановай выступіў загадчык кафедры міжнародных адносінаў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, эксперт Кансультацыйнай рады Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Сяргей Кізіма ў сябе ў блогу.

Ён піша: «На тэрыторыі ваеннай базы ЗША на Кубе створана турма ЗША, у якую звозяць людзей, западозраных у тэрарызме, злоўленых ва ўсім свеце. Магчыма, варта пасля завяршэння судовых працэсаў [па справе аб народных пратэстах 19 снежня] падумаць аб тым, каб прапанаваць кубінцам наступны варыянт.

Пабудаваць у межах бачнасці амерыканскай ваеннай базы на Кубе таксама турму для асуджаных за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадкаў апазіцыянераў з Беларусі.
Перавесці іх туды для адбыцця пакарання. Паабяцаць закрыць турму і амніставаць зняволеных з Беларусі, калі ЗША закрые сваю супрацьзаконную турму на Кубе. Абвясціўшы ўсім на свеце, што ключ да свабоды як амерыканскіх, так і беларускіх зняволеных знаходзіцца ў руках не беларускага ўрада, а асабіста ў Абамы».

«У адной, беларускай, будуць сядзець вязні, у якіх было права на судовы працэс, у тэрміны, абумоўленыя беларускім заканадаўствам. У іншай, амерыканскай, будуць сядзець замежнікі, якія процізаконна выкрадзеныя амерыканцамі па ўсім свеце, без надзеі на справядлівы разгляд».

Нагадаем, што ў Гуантанама ўтрымліваюцца тэрарысты-фанатыкі, трымаць якіх на нацыянальнай тэрыторыі было небяспечна.

Гэта людзі, належныя да арганізацый, што ладзілі крывавыя тэракты. Многія з іх былі гатовыя стаць шахідамі.

Блогер Кізіма яшчэ раней быў забаніў «нязручных» для сябе каментатараў, але ў гэтым выпадку нават «зручныя» скептычна ацанілі «жарт» лукашэнкаўца.

«Параўноўваць тэрарыстаў, якія маюць дачыненне да атакі на СГЦ, і таго ж Атрошчанкава, які пастаяў ля Дома ўрада — гэта ўжо верх цынізму
і неразважлівасці, — піша блогер dzianominator. — Адна справа — стукнуць па дзвярах, а іншае — забіваць людзей. Вы забыліся яшчэ адну рэч — вы гаворыце аб грамадзянах нашай краіны! Вам трэба сваіх грамадзян зняважыць, абразіць і зрабіць іх прадметам гандлю».

«Сяргей, валюты ў краіне няма [на перавозку ў Гуантанама]. Дзякуючы мудрай і дальнабачнай палітыцы рэспубліка — банкрут.
У 2010 годзе замежны доўг краіны кожную гадзіну павялічваўся на 736 507 $», — іранізуе balkunets.

«Калі будзе даказана пастаўка лукашэнкаўцамі зброі тэрарыстычным арганізацыям,
то ў турму за межамі Беларусі ўрэшце можа трапіць сёй-той з саміх бравых лукашэнкаўцаў», — піша з гэтай нагоды іншы блогер.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць