Ірына Казуліна па-ранейшаму ня ведае, ці выйшаў ейны муж з галадоўкі
Яна кажа: «Няўжо дзесяць хвілінаў, якія мы паразмаўляем па тэлефоне, прадстаўляюць такую небясьпеку для краіны».
Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін спыніў галадоўку. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла кіраўніцтва калёніі «Віцьба», дзе адбывае пакараньне Казулін. Блы рэктар БДУ прагаладаў за кратамі звыш 50 дзён.
Жонка Аляксандра Казуліна Ірына ў гутарцы з карэспандэнтам «НН» адзначыла, што паверыць у тое, што муж спыніў галадоўку толькі пасьля таго, як пагаворыць зь ім. Яна зараз спрабуе дамагчыся тэлефоннай размовы з Казуліным, але адміністрацыя калёніі пакуль не прыняла рашэньне па гэтаму пытаньню. Ірына Казуліна кажа: «Няўжо дзесяць хвілінаў, якія мы паразмаўляем па тэлефоне, прадстаўляюць такую небясьпеку для краіны».
Аднак Ірына Казуліна ўсё ж схільная давяраць зьвесткам пра тое, што Казулін спыніў галадоўку.
-
У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы
-
Беларуска набыла дзіцяці джынсы Mark Formelle — а ў кішэні знайшла загадкавую запіску з кітайскімі іерогліфамі
-
Латвійскія дэпутаты аказаліся ў эфіры беларускага дзяржтэлеканала, хоць не давалі яму інтэрв’ю. Як так выйшла
Каментары