Каханне і сэкс1313

Першы ў свеце 3D-порнафільм абагнаў па зборах «Аватар»

«Секс і дзэн 3D: Экстрэмальны экстаз» (3D Sex and Zen: Extreme Ecstasy) паставіў новы рэкорд збораў.

Першы ў гісторыі кінематографа трохмерны парнаграфічны фільм «Секс і дзэн 3D: Экстрэмальны экстаз» (3D Sex and Zen: Extreme Ecstasy) паставіў новы рэкорд збораў.

Стужка Стывена Шыу, вытворчасць якой абышлася ў 3,5 млн даляраў, за першыя чатыры дні паказу толькі ў Ганконгу сабрала 1,7 млн ​​даляраў.

Гэта на некалькі дзясяткаў тысяч больш, чым самы вядомы трохмерны фільм — «Аватар».

Поспех ганконскага фільма тым больш значны, што ён атрымаў трэцюю катэгорыю пракату. Паглядзець стужку ў кіно могуць толькі асобы старэйшыя за 18 гадоў. Кінатэатры перапоўненыя нягледзячы на ​​тое, што кошты на квіткі набліжаюцца да 15 даляраў, а за месца ў залах для прыватных праглядаў, якія арандуюцца цэлымі кампаніямі, даводзіцца плаціць больш 20 даляраў.

Характэрна, што зборы «Сэксу і дзэн» ўдвая перавысілі прыбытак ад ранейшага рэкардсмена трэцяй катэгорыі, фільма «юрлівасць і асцярожнасць». Стужка, знятая ў 2007 годзе, у свой час адабрала лідарства ў папярэдняй экранізацыі «Сексу і дзэн», якую зняў бацька Стывена Шыу, Стывен Шыу — старэйшы.

Фільм карыстаецца поспехам і ў іншых краінах. На Тайвані зборы за першыя тры дні паказу перавысілі паўмільёна даляраў. Фільм, поўны сэксу, гвалту і чорнага гумару, карыстаецца папулярнасцю і ў іншых краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Для жыхароў КНР, дзе стужка забароненая, на травеньскія святы запланаваны спецыяльныя туры ў Ганконг.

У аснове фільма ляжыць эратычны раман XVI стагоддзя «Малітоўны дыванок для цялесных уцех». Твор Лі Юя распавядае гісторыю юрлівага «прыродазнаўцв», які расвтаецца з жонкай, каб знайсці сябе. У працэсе «даследаванняў» ён кідае выклік агульнапрынятым нормам.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст перайшоў у «Гомель», каб зарабіць. Але праз пяць дзён яго звольнілі — з-за майкі з надпісам F*ck Gomel

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў5

ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў2

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання39

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме3

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх2

У Жлобіне ліквідуюць знакамітую фабрыку, дзе робяць штучнае футра1

«Паспалітае рушэнне» Сяргея Бульбы згарнула дзейнасць11

«Дзяруць курэй і гусей». Вёску ў Клецкім раёне тэрарызуюць сабакі, але ЖКГ кажа, што яны занадта хітрыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць