Грамадства11

Фронтаўца Шульжыцкага (Смаргонь) дапыталі ў справе тэракта

Актывіста моладзі БНФ ад 20 красавіка трымаюць у пастарунку. Ноччу ў ягонай кватэры правялі паўторны ператрус.

Уладзіміра Шульжыцкага 20 красавіка выклікалі ў пракуратуру Смаргонскага раёна. Ён паведаміў, што яго дапытвалі ў справе выбуху ў метро.

Следчага, са слоў Шульжыцкага, цікавіла, што той ведае пра выбух, што пра гэта кажуць людзі, але найболей следчы цікавіўся фотаздымкамі, якія Шульжыцкі размясціў на сваёй інтэрнэт-старонцы. На гэтых здымках Уладзімір Шульжыцкі пазіруе з рознай зброяй часоў Другой сусветнай вайны.

Хлопцу давялося тлумачыць следчаму, што гэтыя здымкі былі зробленыя ў той час, калі ён здымаўся ў кіно.

Пазней Шульжыцкі накіраваўся ў міліцыю, каб высветліць лёс ягоных пнеўматычных стрэльбаў і пнеўматычнага пісталета, якія напярэдадні ў яго канфіскавалі міліцыянты.

Пасля гэтага ягоны тэлефон не адказваў.

Раніцай 21 красавіка маці Уладзіміра паведаміла, што ноччу ў іх кватэры быў праведзены паўторны ператрус, прычым, міліцыянты прыходзілі разам з Уладзімірам: сканфіскавалі камп’ютар ды іншыя рэчы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт10

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць