Грамадства11

Нацбанк па-ранейшаму прадае каштоўныя металы ў злітках толькі за валюту

56-працэнтнае павышэнне афіцыйнага курсу долара да беларускага рубля не змяніла парадак куплі-продажу Нацбанкам каштоўных металаў у мерных злітках: зліткі выкупляюцца ў юрыдычных і фізічных асоб за беларускія рублі, а прадаюцца за замежную валюту. Пры гэтым цана куплі ў рублях вырасла ў сярэднім на велічыню дэвальвацыі.

Напрыклад, кошт куплі 1 г золата з сертыфікатам якасці павышана са 163.540 да 261.290 рублёў (на 59,8%), 5 г — з 767.380 да 1.217.710 (на 58,7%), 10 г — з 1.519.040 да 2.415.700 (на 59%), 100 г — з 15.077.130 да 23.949.940 (на 58,8%), 500 г — з 75.303.880 да 119.606.730 (на 58,8%), 1кг — са 150.560.590 да 239.144.440 (на 58,8%).

Злітак серабра масай 10 г можна прадаць 24 мая за 83.810 рублёў (днём раней — за 53.470; рост цаны на 56,7%), 100 г — за 601.460 (380.550; +58,1%), 1 кг — за 5.546.250 (3.519.260; +57,6%).

Нацбанк купіць 1 г плаціны за 330.310 рублёў (213.860; +54,5%), 10 г — за 2.819.960 (1.811.520; +55,7%), 100 г — за 27.943.240 (17.945.370; +55,7%), 500 г — за 139.607.740 (89.663.950; +55,7%).

Крыху павялічылася цана продажу золата і серабра ў злітках. 1 г золата для юр- і фізасоб (акрамя банкаў) каштуе 61 долар (днём раней — 60), 5 г — 284 (280), 10 г — 563 (556), 100 г — 5.440 (5.369), 1 кг — 54.329 (53.618).

Кошт зліткаў серабра 10, 20 і 50 не змяніўся (22, 38 і 83 долара), найбольш цяжкіх — вырасла (100 г — са 151 да 152, 250 г — з 354 да 356, 500 г — з 697 да 702, 1 кг — з 1.398 да 1.407).

Плаціна патаннела: 1 г — з 78 да 77 долараў, 5 г — з 336 да 334, 10 г — з 662 да 658, 100 г — з 6.391 да 6.348, 500 г — з 31.932 да 31.716.

У сувязі з крызісам на валютным рынку і ажыятажным попытам на каштоўныя металы продаж мерных зліткаў за рублі ў сярэдзіне красавіка быў спынены.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць