Грамадства1111

Генпракуратура прапануе арыштоўваць маёмасць да завядзення крымінальнай справы

Генеральная пракуратура прапаноўвае шэраг мер, скіраваных на больш поўнае пакрыццё ўрону, прычыненага злачынствамі.

Пра гэта паведаміў журналістам 24 мая намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук. Тэма пакрыцця ўрону абмяркоўваецца сёння на калегіі Генеральнай пракуратуры.

Паводле слоў Стука, органам следства прапаноўваецца заканадаўча замацаваць магчымасць накладаць забарону на ажыццяўленне пэўным грамадзянінам і членамі яго сям’і здзелак з іх маёмасцю, калі праваахоўныя органы ўпэўненыя ў тым, што гэты грамадзянін будзе абвінавачаным.

Магчымасць накладання такой забароны павінна мець месца нават да распачынання крымінальнай справы, лічаць у пракуратуры.

Намеснік генпракурора таксама паведаміў, што на працягу двух гадоў Генпракуратура ініцыюе дапаўненні Крымінальнага кодэкса артыкулам 423-заўвага, якая б прадугледжвала крымінальную адказнасць даўжнікоў у выпадку іх ухілення ад пакрыцця ўрону пры магчымасці пакрыць яго. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра ўтойванне даходаў, адмову ўладкоўвацца на працу.

Паводле слоў Стука, прапанову Генпракуратуры пакуль падтрымлівае толькі Міністэрства юстыцыі, астатнія зацікаўленыя органы — не.

Стук паведаміў, што на калегіі будзе абмяркоўвацца ў тым ліку пытанне аб тым, як пакрыццё ўрону, выяўленага падчас праверак, забяспечваюць кантрольныя органы. Паводле даных Генпракуратуры, пакрыццё ўрону гэтымі органамі не перавышае 30–40%.

Паводле слоў намесніка генпракурора, у наглядных органаў ёсць сур’ёзныя прэтэнзіі да працы Мінпрыроды па выяўленні пакрыцця ўрону. Стук адзначыў, што ў гэтым міністэрстве вінаватая асоба, напрыклад, можа быць толькі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, і на гэтым меры ўздзеяння на яго абмяжоўваюцца, нанесены прыродзе ўрон можа быць нават не падлічаны.

Генпракуратура канстатуе нізкі працэнт пакрыцця ўрону органамі папярэдняга расследавання, ён не перавышае 30–37%.

Падчас судовых пасяджэнняў, паводле слоў Стука, урон, прычынены злачынствамі, пакрываецца не больш чым на 8%.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць