Грамадства6464

Статкевічу далі 6 гадоў калоніі: фота і відэа з суда

Дзмітрыя Уса ўзялі пад варту ў зале суда.

Міколу Статкевіча пакаралі (суддзя — Людміла Грачова) 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Уса — 5 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандру Класкоўскаму — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандру Квяткевічу — 3,5 года калоніі, Дзмітрыю Буланаву — 3, Арцёму Грыбкову — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Андрэю Пазняку — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, яго вызвалілі у зале суда.

Суд устанавіў, што былыя кандыдаты ў прэзідэнты Статкевіч і Ус рыхтавалі масавыя беспарадкі, неаднаразова абмяркоўвалі гэтую тэму, што Ус збіраў звесткі аб дыслакацыі падраздзяленняў міліцыі на Кастрычніцкай плошчы і каля Адміністрацыі прэзідэнта і перадаваў іх Статкевічу. Суддзя таксама заявіла, што Статкевіч і Ус узначальвалі «натоўп, які бясчынстваваў», падчас шэсця па праспекце Незалежнасці.

З абвінавачання была выключана тая акалічнасць, што ў момант учынення злачынства Аляксандр Класкоўскі быў у стане алкагольнага ап`янення — гэта даказаць не ўдалося. У цэлым суд прызнаў, што 19 снежня мелі месца масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, узброеным супраціўленнем.

Мікалай Статкевіч, пачуўшы прыгавор, падзякаваў людзям у зале, якія прыйшлі яго падтрымаць, і крыкнуў «Жыве Беларусь!», на што зала адказала «Жыве!».

Пазняк выйшаў з будынка ў абдымку з дзяўчынай. Ад інтэрв’ю ён адмовіўся.

Дзмітрыя Уса ўзялі пад варту проста ў зале суда. Толькі праз нейкі час яму атрымалася перадаць торбу з рэчывамі.

Мама Дзмітрыя Уса: «Божа, што робіцца. Мой сын хацеў свабодных выбараў, а яго асудзілі».

Як адрэагавалі на прысуд сваякі і блізкія Дзмітрыя асуджаных, відэа:

*** 14:10

На просьбу Статкевіча вырак зачытваецца цалкам, каб яшчэ раз пачуць пра кактэйль Молатава, сказаў Мікола Статкевіч. Суддзя Грачова чытае прысуд вельмі ціха. Прысутныя ў залі абураюцца, што нічога не чуваць і патрабуюць уключыць мікрафон. Суддзя Грачова прыгразіла, што загадае вызваліць залю, але людзі працягвалі абурацца. Суддзя стала чытаць гучней, паведамляе Радыё Свабода,

***

На абвяшчэнне прысуду прыйшло вельмі шмат людзей, журналістаў, замежных дыпламатаў. Часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан, пасол Нямеччыны, пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.

Дзмітрый Ус прыйшоў са старэнькай маці, якую ён вёў за руку. Прыйшоў Уладзімір Някляеў, грамадскія дзеячы Віктар Івашкевіч, Юрась Губарэвіч.

У залу суда не змаглі трапіць больш за 50 чалавек.

***

За ўдзел у падзеях на Плошчы на розныя тэрміны і формы зняволення асуджана 42 чалавекі, у тым ліку пяць экс-кандыдатаў ў прэзідэнты (Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус).

За ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі» экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, шараговыя ўдзельнікі акцыі Алег Гнедчык за ўдзел у «масавых беспарадках» асуджаны на 3,5 года, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменак — на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усе яны абвінавачваліся паводле артыкула «масавыя беспарадкі» (максімальны тэрмін — да 15 гадоў).

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву далі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады, Віталю Рымашэўскаму — год умоўна,

Сяргею Вазняку, Аляксандру Фядуту, Андрэю Дзмітрыеву — 2 гады ўмоўна, Насце Палажанцы — 1 год умоўна.

Васіль Парфянкоў, які атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Мікіта Ліхавід — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады зняволення, Павел Вінаградаў — на 4 гады, Андрэй Пратасеня — 3 гады, Зміцер Дрозд — на 3 гады, Уладзімір Хамічэнка — 3 гады.

Уладзімір Лобан асуджаны да 3 год пазбаўлення волі, Андрэй Федаркевіч — да 3,5, Яўген Сакрэт — да 3, Сяргей Казакоў — да 3, Дзмітрый Даронін — да 3,5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, Віталь Мацукевіч — да 3 гадоў калоніі строга рэжыму.

За падрыхтоўку дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), на 2 гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Павел Севярынец быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у месца адбыцця пакарання (г.зн. хіміі), жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп на два гады абмежавання волі з адтэрміноўкай на два гады, такі ж тэрмін атрымаў і кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

За злоснае хуліганства былі таксама асуджаныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў — на два і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна. Іх затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

***

Абвінавачаныя па крымінальнай справе «Масавыя беспарадкі», якія яшчэ не асуджаны:

Арастовіч Аляксандр вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, Кобец Уладзімір вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, Корбан Алег вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, Лябедзька Анатоль вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, Паўлаў Анатоль вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, Наталля Радзіна ўцякла за межы краіны, Алесь Міхалевіч уцёк за межы краіны, знаходзіцца ў Чэхіі.

Падазраваныя па крымінальнай справе «Масавыя беспарадкі»:

Апішаў Дзмітрый, Васілеўскі Аляксандр, Гусельцаў Дзяніс, Давыдзенка Антон, Каваленка Усевалад — магчымы падазраваны, Кастусёў Рыгор, Клюеў Сяргей, Красноў Мікіта — знаходзіцца за межамі Беларусі, Мікалаеў Андрэй, Навіцкі Леанід — знаходзіцца за межамі Беларусі, Шарстоў Аляксей, Шыдлоўскі Дзяніс.

Каментары64

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць