Маі Абромчык, Насце Палажанцы, Ірыне Халіп і ўсім жанчынам Плошчы
Цемрадзь рассеяць жадаем да болю.
І прычакае пакутны народ
На горкай зямлі сваёй светлую волю,
Так непазбежна, як сонца ўзыход.
Бо ёсць абаронцы і мужныя воі,
Што на Айчыны алтар аддаюць
Лёс і жыццё, як магутную зброю,
Быццам святую Пагоню нясуць.
Галгофавы крыж, як Радзіма сама.
Жыве ў вашых сэрцах Эмілія Плятэр,
І нас «не разбіць, не спыніць, не стрымаць».
Яшчэ вам напіша народ свае песні,
Уславіць герояў, нязломны ваш дух.
І над Радзімаю раніцай весняй
Штандар палыхне і пакрые наш рух.
Каментары