Грамадства77

«Малады Фронт» просіць міністраў ліквідаваць моўную праблему ў турмах

Малады Фронт (зарэгістраваны ў Чэхіі) звярнуўся да міністра культуры Паўла Латушкі і міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова з нагоды моўнай праблемы палітвязняў.

«Мы занепакоены лёсам палітзняволеных і ўмовамі адбыцця пакарання, у якіх яны вымушаны знаходзіцца. Наколькі нам вядома, у турме лідар „Маладога Фронту“ Зміцер Дашкевіч мае праблемы з беларускай моваю. Адчуваем, што падобныя праблемы маглі ўзнікнуць у іншых незаконна асуджаных пасля масавых рэпрэсій 19 снежня 2010 г. Артыкул 17 Канстытуцыі абвяшчае, што дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца і беларуская, і расійская. Гэта юрыдычна замацоўвае аднолькавы статус дзвюх моваў. Мы не разумеем, чаму Зміцер Дашкевіч — філолаг па адукацыі — вымушаны праз скаргі дамагацца выканання сваіх канстытуцыйных правоў.

Мы просім вас паўплываць на стварэнне нармальных умоваў адбыцця пакарання. У прыватнасці — ліквідаваць моўную праблему, якую штучна стварае адміністрацыя Жодзінскай турмы».

Зварот на імя Паўла Латушкі і Анатоля Куляшова накіравала намесніца старшыні МФ Наста Палажанка.

Нагадаем, на мінулым тыдні Зміцер Дашкевіч накіраваў скаргу на імя Генеральнага пракурора з патрабаваньнем правесці праверку з нагоды некарэктнага і абразлівага стаўлення да палітвязня з боку адміністрацыі Жодзінскай турмы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць