Лукашэнка: «Тыя, каму не трэба, не павінны хадзіць у абменнікі і атрымліваць гэтую валюту»
Лукашэнка лічыць, што ўладам неабходна кантраляваць продаж валюты насельніцтву.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўладам неабходна кантраляваць продаж валюты насельніцтву.
«Я ўвогуле пераконваюся, што нам трэба больш сур’ёзна кантраляваць расходаванне валюты для насельніцтва. І гэтыя замежныя спецыялісты (кітайскія эксперты), аб якіх я казаў, мяне аб гэтым папярэдзілі», — заявіў Лукашэнка ў чацвер журналістам у ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.
«Я сказаў людзям праўду: прынесяце прадаваць валюту, нехта будзе яе купляць. Гэтая валюта ў абменніках і банках будзе. Але я сказаў, што дзяржава ў гэтую гульню пакуль гуляць не будзе, як мінімум да ліпеня месяца», — адзначыў ён. «Пагаварыўшы з кітайскімі, расійскімі спецыялістамі, я пераканаўся, што меў абсалютную рацыю».
Паводле яго слоў, «калі
«Тыя, каму патрэбная валюта, але можа пацярпець, — трэба пацярпець. Тыя, каму не трэба, не павінны хадзіць у абменнікі і атрымліваць гэтую валюту»,— заявіў А. Лукашэнка.
«Навошта выводзіць з эканомікі грошы? У гэтым дачыненні людзям трэба пацярпець», — заявіў А. Лукашэнка, звяртаючыся да тых людзей, якія пераводзяць беларускія рублі ў валюту і замарожваюць яе.
Каментары