Гісторыя3535

70 год таму саветы расстралялі 800 чалавек пад Вулай

26 чэрвеня жыхары Віцебшчыны наведалі месца загубы і ўпарадкавалі мемарыял.

70 гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, каля вёскі Мікалаева пад Вулай службоўцы НКВД расстралялі калону вязняў Глыбоцкай турмы. Жыхары Віцебшчыны наведалі месца загубы бязвінных людзей і ўпарадкавалі мемарыял.

З Мінска на месца трагедыі прыехалі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, каб памаліцца за супакой душы кожнага расстралянага вязня — паводле розных звестак, на ўзлеску каля вёскі Мікалаева загінулі ад 800 да 2000 чалавек.

Пенсіянерка Валянціна Гракун з Бешанкавічаў і Яўген Самсонаў з Глыбокага кожны паасобку даследавалі акалічнасьці гэтай трагедыі — апытвалі сведкаў-вяскоўцаў, запісвалі іхныя аповеды. Вынікамі сваіх доследаў яны падзяліліся з прысутнымі.

У зняволенні ў Беразвецкай турме, што ў Глыбокім, былі жыхары Глыбоччыны, Мёршчыны, Браслаўшчыны, Пастаўшчыны, палонныя жаўнеры Войска Польскага, святары, моладзь, якая ўдзельнічала ў розных арганізацыях — палітычных, грамадскіх, рэлігійных. Усе яны трапілі за краты па падазрэнні ў нелаяльнасці да савецкіх уладаў. Згодна з архіўнымі дакументамі, у пачатку вайны было прынятае рашэнне эвакуяваць усіх вязняў з заходніх рэгіёнаў углыб СССР. У калоне, якая выйшла з Глыбокага 24 чэрвеня 1941 года, большасць складалі нават не асуджаныя, а толькі тыя, хто знаходзіўся пад следствам. Двое сутак людзей гналі па спёцы без ежы і пітва, пакідаючы на дарозе трупы — тых, хто знямогся і адставаў, расстрэльвалі на месцы або заколвалі штыхамі.

Каля Вулы калона трапіла пад фашыстоўскі авіяналёт, а потым была расcтраляная турэмным канвоем, які вырашыў не працягваць этап. Пахаваць забітых загадалі мясцовым вяскоўцам…

Сакратар ЦК КП(б) Панцеляймон Панамарэнка, які вывучаў матэрыялы справы пра расстрэл беразвецкіх вязняў, прызнаў дзеянні кіраўніка канвою слушнымі.

У 1990 годзе віцебскія актывісты руху «Мартыралёг Беларусі» ўсталявалі на гэтым жалобным месцы крыж. Пазней пры дапамозе польскіх грамадскіх і рэлігійных арганізацый быў узведзены мемарыял — сімвалічная камэра з чорнымі кратамі, брукаванка і доўгая бетонная пліта ўздоўж яе, якая сімвалізуе страшны шлях вязняў, і высокі крыж.

Мемарыялам апякуецца мясцовы сельсавет і грамадскія актывісты.

Каментары35

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!4646

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

Трамп пра мірную угоду: Многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе1

Кароль Карл III распавёў аб поспехах свайго лячэння ад раку3

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?6

Дэна Дрыскала, які толькі нядаўна стаў займацца Украінай ад ЗША, ужо адхілілі ад перамоўнага працэсу10

На «Белвесце» разрэзалі боты, каб паказаць перавагу беларускага абутку10

У Іране зноў арыштавалі мясцовую нобелеўскую лаўрэатку

Трампу ўдалося спыніць яшчэ адну вайну. Праўда, ён ужо аднойчы быў яе спыняў5

Ці паездкі Лукашэнкі ў Аман — прыкмета непазбежнага нападу Расіі на Еўропу праз Беларусь?55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні46

ГрамадстваАбнаўляецца!46

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць